Беларусь — наша родная зямля. Колькі на ёй прыгожага і дзіўнага. Праблема аховы навакольнага асяроддзя сёння вельмі актуальная. Не толькі навукоўцы-эколагі, але і многія грамадзяне ў нашай краіне абмяркоўваюць праблемы аховы прыроды. Беларусь — гэта наш агульны дом, і мы павінны беражліва ставіцца да яе багаццяў.
16 красавіка ў мэтах экалагічнай асветы ў дзіцяча-юнацкім сектары Драгічынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі для вучняў 4 «А» і «Г» класаў ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Драгічына» прайшоў Эка-круіз «Любімыя куткі Радзімы». Школьнікі ў фармаце пазнавальнай віктарыны даведаліся пра багатую флору і фауну Беларусі і пранікліся ідэямі беражлівых адносін да роднай зямлі.

























