9 лістапада ў Драгічынскай дзіцячай бібліятэцы прайшоў Дзень літаратурнага гурмана “Беларуская кніга – гэта цікава!”. Юныя чытачы «ГУО СШ №1” 3-4-х класаў з задавальненнем уключыліся ў гучныя чытанні, разгадвалі беларускія загадкі, чыталі скорагаворкі, прыказкі і прымаўкі. Дзеці прымалі актыўны ўдзел у гульнях: “Даскажы слова”, “Розум перамагае сілу”, перакладалі словы з рускай мовы на беларускую. Хлопчыкі і дзяўчынкі паглядзелі выступленне лялечнага тэатра па казцы “Даждлівая восень” , а таксама пазнаёміліся з тэматычнай выставай «Кніга родная, беларуская”.