25 лістапада ў цэнтральнай раённай бібліятэцы для вучняў 10-х класаў СШ №1 г.Драгічына быў праведзены Дзень інфармацыі “Ваша любімая беларуская кніга”.
З беларускай кнігай у будучынню! З такіх слоў пачалося наша мерапрыемства. Фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці, абуджэнне цікавасці і любові да беларускай мовы і беларускай мастацкай кнігі — вось галоўная мэта гэтай сустрэчы ў рамках месячніка папулярызацыі беларускай нацыянальнай літаратуры. Дзякуючы творам лiтаратуры мы пазнаём край, жыццё народа, пазнаем сябе i адкрываем свет.
Супрацоўнікі бібліятэкі распавядалі вучням аб тым, чым жыве сучасная беларуская літаратура, успомнілі юбіляраў-класікаў, чыталі вершы.