Любоў да роднай зямлі, да культурнай спадчыны беларускага народа, да роднай мовы і літаратуры – усё гэта не ўзнікае само па сабе, а выхоўваецца. Значнае месца ў гэтым належыць кнігам.
4 лістапада ў раённай дзіцячай бібліятэцы для хлопчыкаў і дзяўчынак аздараўленчага лагера школы № 1 прайшло пазнавальнае мерапрыемства “Тут кніжка беларуская не госця — гаспадыня”. Юныя чытачы дакрануліся да крыніц беларускай мовы, успомнілі беларускія прыказкі і прымаўкі, адгадвалі загадкі-жарты, прынялі ўдзел у інтэлектуальнай гульні «Золата дабываюць з зямлі, а веды з кніжкі».
З мэтай папулярызацыі творчасці беларускіх пісьменнікаў увазе дзяцей была прадстаўлена бібліятэчная выстава «Беларуская-самая мая!».
Сапраўдным падарункам для ўдзельнікаў мерапрыемства стала прадстаўленне лялечнага тэатра па творах беларускіх пісьменнікаў.