30 жніўня ў цэнтральнай раённай бібліятэцы прайшла духоўна-асветніцкая канферэнцыя “Дарога да святыняў” у рамках дзяржаўнага свята Дзень беларускага пісьменства.
Перад гасцямі сустрэчы выступіла творчая інтэлігенцыя, якая ўдзельнічала ў экспедыцыйнай вандроўцы: супрацоўнік Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Ігар Шаладонаў, карэспандэнт Першага канала Беларускага радыё Людміла Мітаковіч і іншыя. Перад гасцямі канферэнцыі выступіла і наша зямлячка Валянціна Ваўковіч, якая з’яўляецца аўтарам кнігі “Бездеж – православный наш край”. На працягу мерапрыемства творчыя нумары прысутным на канферэнцыі дарылі артысты гарадскога Дома культуры і дзіцячай школы мастацтваў.