Бездзеж - Дрогичинская районная централизованная библиотечная система
 Версия для слабовидящих
никакой результат
Просмотр Всех Результатов
BE RU
Адрес: 225612, г. Дрогичин, ул. К. Маркса, 3, Беларусь
Тел/факс: 8-01644-5-95-69, 2-04-18; E-mail: drgcrb@brest.by
  • Главная
  • О библиотеках ЦБС
    • О библиотеках системы
    • История РЦБС
    • Библиобус
    • Структура
    • Филиалы
    • О нас в СМИ
  • Для читателей
    • Правила
    • Положение об обработке и защите персональных данных пользователей в библиотеках
    • Услуги
    • Перечень периодических изданий
  • Для коллег
    • Видео проекты
    • Методичка
    • Выставки
    • НПД
    • Библиотеки области
  • Электронный каталог
  • Контакты
никакой результат
Просмотр Всех Результатов
Дрогичинская районная централизованная библиотечная система
никакой результат
Просмотр Всех Результатов
Главная краеведение Гісторыка-культурная спадчына

Бездзеж

Автор:
время чтения:2min read
0
Бездзеж

Бездзеж

Летапісная гісторыя Драгічыншчыны пачынаецца з глыбокай даўніны, з запісі 1005 г., дзе апавядаецца пра хрышчэнне Здзітаўскай зямлі. Але старажытны Здзітаў, які стаяў тады на паўднёвым баку Ясельды, недалёка ад сучасных Старамлын, перастаў існаваць яшчэ з сярэдзіны ХVІІ ст. Таму права «первапіса», як у ранейшыя часы называлі першае пісьмовае ўпамінанне, перайшло да Бездзежа. Першая згадка пра Бездзеж – 24 мая 1409 г. у «Даравальнай грамаце Вялікага князя Літоўскага Вітаўта касцёлу Дзевы Марыі ў Новых Троках на воласць Бездзеж». Такім чынам, Бездзеж па праву можна лічыць старажытнейшым населеным пунктам Драгічыншчыны.

RELATED POSTS

Закозель

«Бездзежскі фартушок»

Заверша

Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565–1566) мястэчка ўвайшло ў склад Пінскага паветаБерасцейскага ваяводства ВКЛ.

Пра гады мінулыя рассказвае бездзежская прыдарожная капліца «Чырвоная вежа»(пасля нядаўняй рэстаўрацыі белага колеру). Мясцовыя гісторыкі лічаць, што «Чырвоная вежа» або «каплычка», па-мясцоваму «віжа», якая знаходзіцца на могілках, пабудавана ў першай палове ХVІІI ст. Аб гэтым сведчаць «Описанние достопримечательностей Гродненской губернии» 1898 г. і кніга расійскага гісторыка і этнографа Ерамея Раманава «К археологии северо-западного края России» (1911). Пабудавана вежа, па адной з версій, як напамін пра знішчэнне Бездзежа шведамі ў 1706 г.

8 верасня1771 г. прыхільнікі Барскай канфедэрацыі пад камандай гетмана вялікагаМіхала Казіміра Агінскага ў бітве пад Бездзежам прымусілі невялікі расійскі атрад скласці зброю. З 1783 г. Бездзеж у ліку каралеўскіх маёнткаў.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Бездзеж апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, у Кобрынскім павеце Слонімскай, з 1797 г. ў Літоўскай, з 1801 г. у Гродзенскай губерні. Штогод тут праводзілі чатыры кірмашы. У 1817 г. з’явілася першая школа. У 1825 г. пабудаваны першы свецкі каменны будынак. Пад канец ХІХ ст. мястэчка паступова страціла сваё эканамічнае значэнне, перастала развіцца з-за адлегласці ад чыгункі. У 1905 г. – сяло, 1360 жыхароў.

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Бездзеж знаходзіўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, стаў цэнтрам гміны Драгічынскага павета Палескага ваяводства. З 1939 г. Бездзеж увайшоў у Беларускую ССР, з 1940 г. вёска стала цэнтрам сельсавета Драгічынскага раёна.

У час Вялікай Айчыннай вайны жыхары Бездзежа змагаліся ў партызанскіх атрадах і на франтах, загінулі 146 чалавек. Для увекавечання памяці аб іх у 1975 г. устаноўлены помнік – скульптура воіна з аўтаматам.

У 1949 г.у Бездзежы створаны калгас «Новы шлях». З 2003 г. калгас пераўтвораны ў СПК «Бездзеж-агра», а затым у ААТ «Бездзеж-агра». У 1959 г. у вёсцы 1638 жыхароў, у 1970 г. – 1780, у 1995 г. – 1142 жыхары.

Аграгарадок Бездзеж мае сярэднюю школу, бальніцу, дзіцячы сад, сельскую бібліятэку, Дом культуры, дзіцячую музычную школу, музей народнай творчасці «Бездзежскі фартушок» (адкрыты 17 студзеня1999 г.) і падвор’е «Каля Плэса» (2012), аддзяленне сувязі, магазіны. Дзейнічаюць дзве праваслаўныя царквы – Святой Тройцы (пабудавана як уніяцкая ў 1784 г., з 1865 г. праваслаўная) і Нараджэння Хрыстова (2002), а таксама мураваны каталіцкі Троіцкі касцёл у стылі неакласіцызму (1915). У ліку бездзежскіх славутасцей традыцыі народнага ручнога ткацтва і вышыўкі, рэдкі ў Беларусі від дрэва – чорная бяроза (Betula nigra), геадэзічны памятны знак «Дуга Струвэ» (устаноўлены ў 2013 г.).

У мясцовым царкоўным прыходзе ў жывым выглядзе захаваўся абрад «Стрылка», які адбываецца ў першы дзень Вялікадня. Гэта ўнікальная з’ява, да якой старанна рыхтуюцца і якая з’яўляецца ўстойлівым элементам мясцовай культуры. Сутнасць вясновага абрадавага карагода «Стрылка» – у дазволе забаў і гулянняў пасля Вялікага паста, гэта своеасаблівы зварот да вышэйшых сіл з надзеяй на новы багаты ўраджай, лепшую долю, шчасце і здароўе для малых і дарослых, для ўсіх вяскоўцаў. Пасля Вялікоднай службы ў царкве (служба ў Бездзежы называецца «Нешпар») усе збіраюцца на плошчы ля крыжа, дзе бацюшка акрапляе прысутных вадой, і завадатар (самая старэйшая паважаная жанчына, якая мае добрую сям’ю) ставіць маленькіх дзяўчынак-«зярнятак» у выглядзе трохкутніка, а астатнія ўдзельнікі карагода злучаюць рукі і рухаюцца вакол іх па сонцу, агінаючы «зярнятак» у выглядзе падковы, спяваючы карагодную песню. Адметна, што ў абрадавым карагодзе ўдзельнічаюць толькі дзяўчаты і жанчыны.

Бездзеж – малая радзіма Івана Пятровіча Пратасевіча (1940–1990), доктара медыцынскіх навук, прафесара, дэкана лячэбнага факультэта Гродзенскага медыцынскага ўніверсітэта (1987–1990). Бездзежскую сярэднюю школу закончыў Уладзімір Мацвеевіч Здановіч, дзяржаўны дзеяч, магістр педагогікі, заслужаны настаўнік Рэспублікі Беларусь.

Матэрыял падрыхтаваны ў 2019 г. Драгічынскай цэнтральнай раённай бібліятэкай. Елісеева Валянціна Уладзіміраўна, бібліёграф ІІ кат. аддзела абслугоўвання і інфармацыі

  1. Бездзеж // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 1996. Т. 2. С. 373.
  2. Бездзеж // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.]. Мінск, 2010. Т. 1. С. 525–527.
  3. Бездеж // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 1. С. 67–68.
  4. Бездзеж // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Мінск, 2006. Т. 3, кн. 1. С. 256–258.
  5. Бездзеж // Памяць. Драгiчынскi раён : гіст.-дакум. хроніка. Мiнск, 1997. С. 7, 20, 23, 33–34, 40–41, 44, 50–51, 55, 57, 59–61, 63, 65, 70, 87, 105–106, 115–116, 122, 137, 220, 264, 476, 488–492, 494, 511–512, 561.
  6. Бездзеж / Т. І. Ляўданская // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. Мінск, 1984. Т. 1. С. 320.
  7. Бездзеж // Беларуская савецкая энцыклапедыя : у 12 т. Мінск, 1970. Т. 2. С. 200.
  8. Bezdzież // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom I: Aa – Dereneczna. Warszawa, 1880. S. 163.
  9. «Бездеж-агро» // Республика Беларусь : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2006. Т. 2. С. 228.
  10. Костёл / Т. В. Габрусь. Мемориальная колонна / В. Б. Короткевич. Памятник землякам. Троицкая церковь / Т. В. Габрусь : [д. Бездеж] // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область. Минск, 1990. С. 164–165.
  11. Соркіна I.Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ – першай палове ХІХ ст. / Іна Соркіна. Вільня : ЕГУ, 2010. С. 413.
  12. Чтения в императорском обществе истории и древностей российских при московском университете. Москва, 1899. С. 5–6.
  13. Гістарычная і культурная спадчына Берасцейшчыны: Інфармацыйны бюлетэнь № 3. Брэст, 2016. С. 145.
  14. Минкевич, Л. Бездежский фартучек // Самые необычные музеи Беларуси : [для мл. шк. возраста] / Людмила Минкевич. Минск : Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2017. С. 6–7.
  15. Кулагін, А. М. Капліца. Касцёл Найсвяцейшай Тройцы : [в. Бездзеж] // Каталіцкія храмы Беларусі : энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін. Мінск, 2008. С. 32–33.
  16. Кулагін, А. М. Царква ў гонар Святой Троіцы. Царква ў гонар Ражджаства Хрыстовага : [в. Бездзеж] // Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін. Мінск, 2007. С. 42–43.
  17. Стрілка : [аб Велікоднай традыцыі вёскі Бездзеж Драгічынскага раёна] // Валодзіна, Т. В. «Ядраное жыта гаспадара кліча…» : каляндарны год у абрадах і звычаях / Т. В. Валодзіна, Т. І. Кухаронак. Мінск, 2015. С. 178–180.
  18. Этнографический музей «Бездежский фартушок» // 100 достопримечательностей Брестчины. Брест, 2014. С. 14.
  19. Дрогичинский район : [туристическая «жемчужинка» Бездежа – этнографический музей «Бездежский фартушок»] // От Беловежской пущи до Полесских болот. Минск. 2013. С. 68, 71, 72–73.
  20. Музей народнай творчасці «Бездзежскі фартушок» / Драгічынскі райвыканкам. – Драгічын, 2002. – 2 с.
  21. Мечная, Н. Бездзеж – юбіляр! : [аднаму са старэйшых населеных пунктаў Драгічынскага раёна споўнілася 610 год] / Наталля Мечная // Заря. 2019. 21 сентября. С. 17.
  22. Ткачук, Н. Льняная нітачка ў спадчыну : [аб гісторыі стварэння музея народнай творчасці «Бездзежскі фартушок»] / Ніна Ткачук // Драгічынскі веснік. 2019. 26 студзеня. С. 1, 12–13.
  23. Мечная, Н. Са «Сваякамі» і мясцовымі фартушкамі / Наталля Мечная // Драгічынскі веснік. 2019. 2 кастрычніка. С. 7.
  24. Курец, А. Якубович подтанцовывал «Сваякам» : бездежские таланты на «Поле чудес» : [директор музея «Бездежский фартушок» М. Остапович и коллектив работников культуры «Сваякі» побывали на передаче «Поле чудес»] / Александр Курец ; фото предоставлено Марией Остапович // Сельская газета. 2018. 22 декабря. С. 32.
  25. Михтиев, А. Будущее — это свет, а космос — это будущее : [президент ассоциации участников космических полетов Бонни Дамбар и летчик-испытатель Мишель Тонни посетили музей «Бездежский фартушок»] / А. Михтеев // 7 дней. 2018. 27 сентября (№ 39). С. 30.
  26. Рассафонов, А. Ржаной хлеб по старинным рецептам будут готовить в «Бездежском фартушке» / А. Рассафонов // Драгічынскі веснік. 2018. 22 верасня. С. 2.
  27. Шафран, Г. «Збылося тое, аб чым і не снілася!» : дырэктар музея «Бездзежскі фартушок» М. М. Астаповіч – аб падарожжы ў Маскву, удзеле у папулярным тэлешоу «Поле цудаў», удзячнасці Леаніду Якубовічу і землякам / Галіна Шафран ; фота з архіва музея «Бездзежскі фартушок» // Драгічынскі веснік. 2018. 22 снежня. С. 12, 14.
  28. Шафран, М. З чарговай узнагародай! : [дырэктар музея «Бездзежскі фартушок» М. М. Астаповіч узнагароджана ганаровай граматай «За добрасумленную працу, значны ўклад у справу адраджэння і захавання нацыянальнай культуры»] / Марына Шафран // Драгічынскі веснік. 2018. 7 сакавіка. С. 3.
  29. Шафран, М. Юные зарубежные гости – в музее «Бездежский фартушок» : [школьники из Германии посетили музей] / Марина Шафран // Драгічынскі веснік. 2018. 31 сакавіка. С. 13.
  30. Бизюк, Т. Без фартушка в свет – ни ногой : [о деятельности музея народного творчества «Бездежский фартушок»] / Татьяна Бизюк ; фото автора // Сельская газета. 2017. 24 июня. С. 18. (Сельчанка ; Вып. № 6).
  31. Мечная, Н. Загадкавае свята Купалле : [святкаванне ў Бездзежы] / Наталля Мечная // Драгічынскі веснік. 2017. 12 ліпеня. С. 3.
  32. Шафран, Г. Не перасыхае крыніца народнай творчасці… : [аб свяце фальклорнага мастацтва «Таночак» у Бездзежы] / Галіна Шафран // Драгічынскі веснік. 2017. 27 мая. С. 1, 4.
  33. Шафран, М. Сеюць беларускае слова ў замежжы : [польскія госці наведалі музей «Бездзежскі фартушок»] / Марына Шафран // Драгічынскі веснік. 2017. 16 верасня. С. 14.

Материал подготовлен сотрудниками библиотеки. Спасибо, что читаете наши статьи.

СвязанныйСообщения

Закозель
Гісторыка-культурная спадчына

Закозель

«Бездзежскі фартушок»
Гісторыка-культурная спадчына

«Бездзежскі фартушок»

Заверша
Гісторыка-культурная спадчына

Заверша

Заверша
Гісторыка-культурная спадчына

Хомск

следующий пост
Васіль Антонавіч Гарбачук

Васіль Антонавіч Гарбачук

Анатоль Ільіч Зосік

Анатоль Ільіч Зосік

5 1 голос
Рейтинг статьи
Подписаться
авторизуйтесь
Уведомить о
guest
guest
0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии

Рекомендуемые новости

Фольклорные посиделки «Три Спаса – три запаса»

Фольклорные посиделки «Три Спаса – три запаса»

Историческое досье «Наша сила в единстве»

Историческое досье «Наша сила в единстве»

ПРОЧТИТЕ КНИГУ О ВОЙНЕ!

ПРОЧТИТЕ КНИГУ О ВОЙНЕ!

Популярные новости

  • Началось онлайн-голосование конкурса «Символ года — 2024»

    Началось онлайн-голосование конкурса «Символ года — 2024»

    0 акции
    доля 0 Tweet 0
  • Началось онлайн-голосование конкурса «Любы сэрцу куточак»

    0 акции
    доля 0 Tweet 0
  • Подвиг советского солдата. Монумент «Жажда» в Брестской крепости

    0 акции
    доля 0 Tweet 0
  • Онлайн-конкурс «С Днем рождения, Дед Мороз!»

    0 акции
    доля 0 Tweet 0
  • Василь Быков: человек, который выжил

    0 акции
    доля 0 Tweet 0

                Дрогичинский районный исполнительный комитет Министерство культуры Республики Беларусь Портал президента Республики Беларусь Национальная библиотека Беларуси Брестская областная библиотека                               Музей Удовикова Бездежский фартушок  Детский правовой сайт  СЭК библиотек Брестской области СЭК библиотек беларусиМолодежь Беларуси  МЧС Беларуси Рейтинг организацийПраво бай

                Дрогичинский районный исполнительный комитет

Министерство культуры Республики Беларусь Портал президента Республики Беларусь Национальная библиотека Беларуси Брестская областная библиотека                               Музей Удовикова Бездежский фартушокДетский правовой сайт  СЭК библиотек Брестской области                                                                СЭК библиотек беларусиМолодежь Беларуси  МЧС Беларуси Рейтинг организацийПраво бай

никакой результат
Просмотр Всех Результатов
  • Главная
  • О библиотеках ЦБС
    • О библиотеках системы
    • История РЦБС
    • Библиобус
    • Структура
    • Филиалы
    • О нас в СМИ
  • Для читателей
    • Правила
    • Положение об обработке и защите персональных данных пользователей в библиотеках
    • Услуги
    • Перечень периодических изданий
  • Для коллег
    • Видео проекты
    • Методичка
    • Выставки
    • НПД
    • Библиотеки области
  • Электронный каталог
  • Контакты

wpDiscuz
Are you sure want to unlock this post?
Unlock left : 0
Are you sure want to cancel subscription?