Анатоль Ільіч Зосік - Дрогичинская районная централизованная библиотечная система
 Версия для слабовидящих
никакой результат
Просмотр Всех Результатов
BE RU
Адрес: 225612, г. Дрогичин, ул. К. Маркса, 3, Беларусь
Тел/факс: 8-01644-5-95-69, 2-04-18; E-mail: drgcrb@brest.by
  • Главная
  • О библиотеках ЦБС
    • О библиотеках системы
    • История РЦБС
    • Библиобус
    • Структура
    • Филиалы
    • О нас в СМИ
  • Для читателей
    • Правила
    • Положение об обработке и защите персональных данных пользователей в библиотеках
    • Услуги
    • Перечень периодических изданий
  • Для коллег
    • Видео проекты
    • Методичка
    • Выставки
    • НПД
    • Библиотеки области
  • Электронный каталог
  • Контакты
никакой результат
Просмотр Всех Результатов
Дрогичинская районная централизованная библиотечная система
никакой результат
Просмотр Всех Результатов
Главная краеведение Дзяржаўныя дзеячы

Анатоль Ільіч Зосік

Автор:
время чтения:1min read
0
Анатоль Ільіч Зосік

Анатоль Ільіч Зосік нарадзіўся 15 лістапада 1924 года ў вёсцы Гурка (з 1976 г. у складзе вёскі Закозель Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. З дзяцінства ведаў сяланскую працу, дапамагаў бацьку па гаспадарцы. З 1940 года жыў у свайго дзядулі ў в. Хідры, дзе і застала яго вайна.

RELATED POSTS

Николай Николаевич Демчук

Уладзімір Мацвеевіч Здановіч

Іван Даміянавіч Снітко

У час Вялікай Айчыннай вайны быў у партызанскім атрадзе імя М. А. Шчорца, што базіраваўся ў раёне вёскі Сварынь. Карэнасты, чарнавокі, з віхрастым смалістым чубам юнак быў партызанскім сувязным, не аднойчы, выконваючы адказныя заданні, рызыкаваў жыццём. У лютым 1944 года партызаны адправілі цяжкапараненых за лінію фронту, Анатолю Зосіку было даручана іх суправаждаць.

У сакавіку 1944 года Анатоля Зосіка залічылі ў Чырвоную Армію. Быў адпраўлены стралком 1026-га стралковага палка 260-й стралковай дывізіі 1-га Беларускага фронту. Удзельнічаў у вызваленні Беларусі і Польшчы, у баях на тэрыторыі Германіі.

Чырвонаармеец А. І. 3осік 2 жніўня 1944 года пры адбіцці контратакі праціўніка ў раёне горада Міньск-Мазавецкі (Польшча) у крытычны момант боя, калі канчаліся боепрыпасы, пад агнём даставіў скрыню патронаў, што дапамагло падраздзяленню выканаць баявую задачу. Загадам па 260-й стралковай дывізіі ад 21 жніўня 1944 года ён быў узнагароджаны ордэнам Славы 3-й ступені.

У кастрычнiку 1944 года падраздзяленне, дзе ваяваў А. І. Зосік, атрымала заданне пераправіцца праз Буг ля польскага горада Уладава і забяспечыць пераправу палка. Тут, у баях за Уладаву, Анатоля Зосіка ўпершыню цяжка параніла.

Камандзір стралковага аддзялення 1026-га стралковага палка сяржант А. І. 3осік 17 сакавіка 1945 года ў баі на поўдзень ад горада Штэцін (Германія, цяпер – г. Шчэцін, Польшча) умела камандаваў аддзяленнем, першым уварваўся ў размяшчэнне праціўніка, асабіста знішчыў каля дзесяці гітлераўцаў і аднаго захапіў у палон. 6 красавіка 1945 года ўзнагароджаны ордэнам Славы 3-й ступені. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 31 сакавіка 1956 года пераўзнагароджаны ордэнам Славы 1-й ступені.

13 красавіка 1945 года Анатоль Ільіч узнагароджаны ордэнам Славы 3-й ступені. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 31 сакавіка 1956 года пераўзнагароджаны ордэнам Славы 2-й ступені. Вайну закончыў на рацэ Эльба камандзірам узвода. У кастрычніку 1945 года старшына А. І. 3осік дэмабілізаваўся, вярнуўся на Драгічыншчыну, працаваў ваенруком у школе.

У 1947 годзе па пуцёўцы камсамола Анатоль Зосік пайшоў служыць у органы МУС. Амаль тры дзесяцігоддзі служыў у лінейным аддзяленні транспартнай міліцыі на станцыі Брэст-Цэнтральны. Закончыў вячэрнюю сярэднюю школу. Быў назначаны камандзірам аддзялення, праявіў сябе ўзорным начальнікам, яго аддзяленне займала прызавыя месцы ў спаборніцтвах за лепшае міліцэйскае падраздзяленне. А. І. Зосік разам з падначаленымі затрымліваў злачынцаў і парушальнікаў грамадскага парадку. Быў узнагароджаны медалямі “За отличную службу по охране общественного порядка”, “За отличие по охране государственной границы”, знакам “Отличник милиции” і інш. Так сама ў розны час Анатоль Ільіч атрымаў ордэны Айчыннай вайны 1-й ступені, Чырвонай Зоркі, “За службу Родине” 3-й ступені.

З 1975 года старшыня міліцыі А. І. Зосік знаходзіўся ў запасе. Да 1985 года Анатоль Ільіч працаваў у вайсковай частцы. Яго імя занесена ў “Кнігу гонару МУС БССР”. Удзельнічаў у парадах Перамогі на Чырвонай плошчы (Масква) ў 1985 і 1995 гадах. Быў членам камісіі па справах былых партызан і падпольшчыкаў Вялікай Айчыннай вайны пры Брэсцкім гарвыканкаме.

Анатоль Ільіч Зосік памёр 14 мая 2003 года.

Материал подготовлен сотрудниками библиотеки. Спасибо, что читаете наши статьи.

СвязанныйСообщения

Николай Николаевич Демчук
Дзяржаўныя дзеячы

Николай Николаевич Демчук

Уладзімір Мацвеевіч Здановіч
Дзяржаўныя дзеячы

Уладзімір Мацвеевіч Здановіч

Іван Даміянавіч Снітко
Дзяржаўныя дзеячы

Іван Даміянавіч Снітко

Канановіч Анатоль Лявонцьевіч
Дзяржаўныя дзеячы

Канановіч Анатоль Лявонцьевіч

Васіль Антонавіч Гарбачук
Дзяржаўныя дзеячы

Васіль Антонавіч Гарбачук

следующий пост
Канановіч Анатоль Лявонцьевіч

Канановіч Анатоль Лявонцьевіч

Іван Даміянавіч Снітко

Іван Даміянавіч Снітко

0 0 голоса
Рейтинг статьи
Подписаться
авторизуйтесь
Уведомить о
guest
guest
0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии

Рекомендуемые новости

Поздравляем наших коллег с победой в областном конкурсе!

Поздравляем наших коллег с победой в областном конкурсе!

Презентация новой книги «Я подарю тебе Осовецкий календарь» автора Александра Ильина

Презентация новой книги «Я подарю тебе Осовецкий календарь» автора Александра Ильина

Игра-забава «В кругу друзей»

Игра-забава «В кругу друзей»

Популярные новости

  • Началось онлайн-голосование конкурса «Символ года — 2024»

    Началось онлайн-голосование конкурса «Символ года — 2024»

    0 акции
    доля 0 Tweet 0
  • Началось онлайн-голосование конкурса «Любы сэрцу куточак»

    0 акции
    доля 0 Tweet 0
  • Подвиг советского солдата. Монумент «Жажда» в Брестской крепости

    0 акции
    доля 0 Tweet 0
  • Онлайн-конкурс «С Днем рождения, Дед Мороз!»

    0 акции
    доля 0 Tweet 0
  • Василь Быков: человек, который выжил

    0 акции
    доля 0 Tweet 0

                Дрогичинский районный исполнительный комитет Министерство культуры Республики Беларусь Портал президента Республики Беларусь Национальная библиотека Беларуси Брестская областная библиотека                               Музей Удовикова Бездежский фартушок  Детский правовой сайт  СЭК библиотек Брестской области СЭК библиотек беларусиМолодежь Беларуси  МЧС Беларуси Рейтинг организацийПраво бай

                Дрогичинский районный исполнительный комитет

Министерство культуры Республики Беларусь Портал президента Республики Беларусь Национальная библиотека Беларуси Брестская областная библиотека                               Музей Удовикова Бездежский фартушокДетский правовой сайт  СЭК библиотек Брестской области                                                                СЭК библиотек беларусиМолодежь Беларуси  МЧС Беларуси Рейтинг организацийПраво бай

никакой результат
Просмотр Всех Результатов
  • Главная
  • О библиотеках ЦБС
    • О библиотеках системы
    • История РЦБС
    • Библиобус
    • Структура
    • Филиалы
    • О нас в СМИ
  • Для читателей
    • Правила
    • Положение об обработке и защите персональных данных пользователей в библиотеках
    • Услуги
    • Перечень периодических изданий
  • Для коллег
    • Видео проекты
    • Методичка
    • Выставки
    • НПД
    • Библиотеки области
  • Электронный каталог
  • Контакты

wpDiscuz
Are you sure want to unlock this post?
Unlock left : 0
Are you sure want to cancel subscription?