Алена Аляксандраўна Iгнацюк
 Версия для слабовидящих
никакой результат
Просмотр Всех Результатов
BE RU
Адрес: 225612, г. Дрогичин, ул. К. Маркса, 3, Беларусь
Тел/факс: 8-01644-5-95-69, 2-04-18; E-mail: drgcrb@brest.by
  • Главная
  • О библиотеках ЦБС
    • О библиотеках системы
    • История РЦБС
    • Библиобус
    • Структура
    • Филиалы
    • О нас в СМИ
  • Для читателей
    • Правила
    • Положение об обработке и защите персональных данных пользователей в библиотеках
    • Услуги
    • Перечень периодических изданий
  • Для коллег
    • Видео проекты
    • Методичка
    • Выставки
    • НПД
    • Библиотеки области
  • Электронный каталог
  • Контакты
никакой результат
Просмотр Всех Результатов
Дрогичинская районная централизованная библиотечная система
никакой результат
Просмотр Всех Результатов
Главная краеведение Літаратурная карта Драгічыншчыны

Алена Аляксандраўна Iгнацюк

Автор:
время чтения:3min read
0
Алена Аляксандраўна Iгнацюк

Алена Аляксандраўна Iгнацюк нарадзiлася 23 лютага 1962 года ў вёсцы Осаўцы Драгiчынскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і.

RELATED POSTS

Дзмітрый Стонаў

Ала Канстанцінаўна Кабаковіч-Тычына

Пётр Пятровіч Барысюк

У 1983 годзе Алена Ігнацюк скончыла фiлалагiчны факультэт Брэсцкага дзяржаўнага педагагiчнага iнстытута iмя А. С. Пушкiна. Працавала настаўнiцай у Белiнскай сярэдняй школе Драгiчынскага раёна, выкладчыкам у Брэсцкiм дзяржаўным унiверсiтэце iмя А. С. Пушкiна. З 1999 па 2004 гады — старшы навуковы супрацоўнiк Нацыянальнага навукова-асветнага цэнтра iмя Ф. Скарыны (Мiнск). Цяпер выкладае культуралогiю i эстэтыку, дацэнт кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін у Палескiм дзяржаўным унiверсiтэце (Пiнск)

Алена Аляксандраўна Iгнацюк

Даследчыца лiтаратуры, кандыдат фiлалагiчных навук (1999). Дысертацыю Алена Аляксандраўна напiсала на тэму «Колер, прастора i час у сучаснай беларускай паэзii (на прыкладзе творчасцi А. Разанава, Я. Сiпакова, Л. Дранько-Майсюка, Я. Янiшчыц, У. Арлова)». На фактычным матэрыяле паэзii беларускiх аўтараў паглыблена асэнсоўваецца прырода сiнтэтычнай (паэтычна-жывапiснай) вобразнасцi. Упершыню мастацтва слова iнтэрпрэтуецца ў форме выяўленча-жывапiсных малюнкаў, якiя адпавядаюць слоўным карцiнам, што сведчаць аб унiверсальнасцi мастацкай сiстэмы. Устаноўлена, што паэтычна-жывапiсны малюнак здольны набываць шматграннасць зместу, сiмвалiчнасць iншасказальнага гучання, несцi ў сабе глыбокi iдэйна-сэнсавы свет.

Алена Iгнацюк пачынала пiсаць вершы на рускай мове, потым яе вершаваная мова — толькi беларуская. Вершы друкавалiся ў часопiсах «Крынiца», «Бярозка», «Нёман», «Маладосць», «Беларусь», «Дзеяслоў», «Полымя», тыднёвiку «Лiтаратура і мастацтва» i iнш.

Метафарычнасць у адлюстраваннi суiснавання чалавека з прыродай, багаты свет фантазii, мастацкае адчуванне прасторы i часу, грунтоўная эстэтычная насычанасць, фiласофскае заглыбленне ў жыццёвыя калiзii вылучаюць удумную лiрыку Алены Iгнацюк.

А. А. Iгнацюк — сябра Саюза беларускiх пiсьменнiкаў з 2002 года, была прынята па рэкамендацыі Р. Барадуліна, Л. Галубовіча і М. Скоблы. Аўтар кнiг паэзii «Нота Ля» (2000) i «Летаргiя» (2006), «Будзе ўсё наадварот» (2016), шэрагу лiтаратуразнаўчых артыкулаў у часопiсах «Роднае слова», «Мастацтва».

У 2001–2005 гадах Алена Аляксандраўна была заснавальнікам пінскай штотыднёвай газеты для вольнага часу «Правінцыялка» (Провинциалка»). Разам з мужам, Аляксандрам Львовічам Ільіным, кандыдатам фізіка-матэматычным навук, краязнаўцам, напісала шэраг прац па гісторыі культуры Берасцейшчыны, падрыхтавала кнігу «Очерки истории культуры Пинщины (IX – нач. XX вв.)» (2013).

Творы i артыкулы А. А. Iгнацюк

  1. Будзе ўсё наадварот : вершы / Алена Ігнацюк. – Мінск : Кнігазбор, 2016. – 95 с. – (Кнігарня пісьменніка ; вып. 79). – Змест: цыклы: Пачатак ; Смак жыцця ; Барочныя жаданні ; Мармеладавае неба ; Слухаць мора ; Чуеце, гракі! ; Я гуляла з сабою ў хованкі ; Будзе ўсё наадварот ; Час-завея.
  2. Нота «Ля» : [вершы, паэмы] / Алена Iгнацюк. – Мiнск : Медысонт, 2000. – 134 с.
  3. Летаргiя : вершы / Алена Iгнацюк. – Мiнск : Беларускі кнiгазбор, 2006. – 91 с.
  4. У Качановічах; І я цяпер… даходжу да Ружан; «Палац барочны ўзняўся ўраз…»; Закалыханне; Вандроўка; Маскарад (абразкі) : [вершы] / Алена Ігнацюк // Жырандоля : літаратурны альманах. Мінск, 2013. № 5. С. 50–54.
  5. Слухаць мора : вершы / Алена Ігнацюк // Дзеяслоў. 2013. № С. 177–182.
  6. Лаўлю ў сабе Федру ; Для мяне ты згубіўся… : [вершы] / Алена Ігнацюк // Заря. 2012. 1 марта. С. 18.
  7. Античный снег ; «Ходит жнивень у хаты…» : [стихи] / Алена Игнатюк // Нёман. 2007. № 8. С. 95–96.
  8. Пачатак ; Жыццёвы смак ; Культура : [вершы] / Алена Ігнацюк // Жырандоля : лiтаратурны альманах. Мiнск, 2008. № 1. С. 98–101.
  9. Каляровыя ваўкi ; Трыццаць дзевяць бяроз ; Белiнская сініца ; Аса збіраецца на бале ; Ліпаў цвет ; Адчуванне вясны : паэзія / Алена Ігнацюк // Беларусь. 2004. № 2. С. 41.
  10. На гуслях ветру : паэзiя / Алена Ігнацюк // Дзеяслоў. 2007. № 4 (29). С. 91–93.
  11. Мамул з анімацыйнага кіно ; Смак жыцця ; Суцяжэнне ; «Асіны, елкі…» ; Дар ; Фаны і фанцікі : [вершы] / Алена Ігнацюк // Маладосць. 2008. № 11. С. 61–62.
  12. Мой Пінск ; «Піна вясновая…» ; У стылі сецэсіі : [вершы] / Алена Ігнацюк // Полымя. 2006. № 3. С. 78–79.
  13. Лаўлю у сабе Федру… : [верш] / Алена Ігнацюк // Маладосць. 2007. № 11. С. 59–60.
  14. «Дэлякруа пісаў партрэт…» : [верш] / Алена Ігнацюк // Верш на свабоду. [Б. м.] : Радыё Свабодная Эўропа : Радыё Свабода, 2002. С. 140.
  15. Ильин, А.Л. Очерки истории культуры Пинщины (IX – нач. XX вв.) / А. Л. Ильин, Е. А. Игнатюк. – Пинск : Полесский государственный университет, 2013. – 220 с.
  16. Ильин, А. Л. Библиотека и архив Дятловичского Спасо-Преображенского монастыря / Ильин А. Л., Игнатюк Е. А. // Берасцейскія кнігазборы: праблемы і перспектывы даследавання : матэрыялы і даклады ІІ Міжнар. навук.-практ. канф., Брэст, 31 мая – 3 чэрвеня 2012 г. Брэст, 2013. С. 278–
  17. Ильин, А. Л. Доктор Сигизмунд Свентицкий —«отец города» Минска : [(1836–1910), уроженец Кобринского повета] / Александр Ильин, Елена Игнатюк // Ісці на святло лабірынтамі даўніх падзей : зборнік памяці Віталя Скалабана. Мінск, 2013. С. 179–
  18. Жывапіс словам : сінтэз паэзіі і жывапісу : вучэбна-метадычны дапаможнік : [для студэнтаў ВНУ i школьнікаў] / Алена Ігнацюк. – Пінск : ПалесДУ, 2011. – 114, [10] с. : іл., каляр. іл.
  19. Ильин, А. Л. Повстанцы Гажичи : [уроженцы Брестского уезда] / Александр Ильин, Елена Игнатюк // Кастусь Каліноўскі і яго эпоха ў дакументах і культурнай традыцыі : матэрыялы VII міжнар. канф. Беларускага Гістарычнага Таварыства, Менск, 25 верасня 2009 г. Мінск, 2011. С. 65–70.
  20. Ильин, А. Л. Судьба библиотеки и архива молодовско-поречских Скирмунтов / А. Л. Ильин, Е. А. Игнатюк // Берасцейскія кнігазборы. Мінск, 2010. С. 168–172.
  21. Ильин, А. Л. Повстанцы Гажичи / Александр Ильин, Елена Игнатюк // Кастусь Каліноўскі і яго эпоха ў дакументах і культурнай традыцыі : матэрыялы VII міжнароднай канферэнцыі Беларускага Гістарычнага Таварыства, Менск, 25 верасня 2009 г. Мінск, 2011. С. 65–70.
  22. Канцэпцыя «асобы» i фантасмагорыя ў «Казках жыцця» Якуба Коласа / Алена Iгнацюк // Каласавiны. Мiнск, 2007. С. 125–129.
  23. Жывапiс словам. Герменеўтычнае iлюстраванне тэкстаў Алеся Разанава. Эмацыйная iнтуiцыя творцы, выяўленая праз рэчавыя нефiгуральныя знакi / Алена Iгнацюк // Роднае слова. 2004. № 4. С. 84–86 ; № 12. С. 56–59.
  24. Анёлы, якiя пакiдаюць горад, альбо Не зусiм адвольныя фантазii мастачкi Насцi Фяцiсавай пра гiстарычны Брэст / Алена Iгнацюк // Краязнаўчая газета. 2004. Студзень (№ 1/2). С. 12.
  25. Асветнiцкiя традыцыi Францыска Скарыны i сучаснасць : праграма факультатыўнага курса для вучняў старшых класаў / Алена Ігнацюк // Роднае слова. 2001. № 9. С. 65–73.
  26. Паэзія, сінтэзаванае кіно : кінематаграфічныя вобразнасці Якуба Коласа / Алена Ігнацюк // Мастацтва. 2000. № 3. С. 46–48.
  27. Колер, прастора i час у сучаснай беларускай паэзii (на прыкладзе творчасцi А. Разанава, Я. Сiпакова, Л. Дранько-Майсюка, Я. Янiшчыц, У. Арлова) : аўтарэферат дысертацыi… кандыдата фiлалагiчных навук / А. А. Iгнацюк. – Брэст, 1999. – 22 с.
  28. Колер, прастора і час у сучаснай беларускай паэзіі: (на прыкладзе творчасці А. Разанава, Я. Сіпакова, Л. Дранько-Майсюка, Я. Янішчыц, У. Арлова) : дысертацыя… кандыдата філалагічных навук : 10.00.00 : 20.05.1999 : 27.10.1999 / А. А. Iгнацюк ; БрДУ. – Брэст, 1999. – 89 с.
  29. Стыль «дэкору», або Узорыстыя «дываны» ў паэзii Яўгенii Янiшчыц / Алена Iгнацюк // Мастацтва. 1998. № 3. С. 68–70.
  30. Ген гармонii : Уладзiмiр Калеснiк — фатограф-пейзажыст / Алена Iгнацюк // Мастацтва. 1998. № 11. С. 51–55.
  31. Вершаваны нацюрморт : [пра паэзію Л. Дранько-Майсюка] / Алена Ігнацюк // Мастацва. 1997. № 6. С. 73–76.
  32. Беларуская літаратура : падручнік для 10-га кл. / Г. С. Гарадко, А. А. Ігнацюк [і інш.] ; пад рэд. В. Я. Ляшук. – Мінск : Рэдакцыя часопіса «Крыніца», 1997. – 607 с.

Аб жыццii творчасцi А. А. Iгнацюк

  1. Алена Iгнацюк // Лiтаратурная карта Берасцейшчыны / уклад. А. Крэйдзiч. Брэст : Брэсцкая друкарня, 2008. С. 192–193. – Са зместу: Асавенія : [верш] / Алена Ігнацюк.
  2. Рунь : новыя выданні на кніжных паліцах «Дзеяслова» : [у т. л. кароткая рэцэнзія на кнігу А. Ігнацюк «Будзе ўсё наадварот»] // Дзеяслоў. № 4. С. 295–296.
  3. Гришковец, В. История культуры Пинщины : [о презентации книги А.Ильина и Е. Игнатюк «Очерки истории культуры Пинщины (IХ – нач. ХХ веков)» в Пинской районной библиотеке им. Е. Янищиц] / Валерий Гришковец // Заря. 2014. 27 ноября. С. 13.
  4. Якавенка, Н. Эстэтычная дыстанцыя : [пра зборнік А. Iгнацюк «Летаргiя»] / Наталля Якавенка // ЛiМ. 2006. 15 верасня (№ 37). С. 7.
  5. Гришковец, В. «Нота Ля» для родного края : [к 50-летию поэта Алены Игнатюк] / Валерий Гришковец // Пiнскi веснiк. 2012. 24 лютага. С. 12 ; Заря. 2012. 1 марта. С. 18.
  6. Фiлатаў, А. Каласы палескага паэтычнага поля : [да 55-годдзя пiсьменнiка М. Сянкевiча i 50-годдзя паэтэсы А. Iгнацюк] / Аляксей Фiлатаў // Брестский курьер. 2012. 17 февраля (№ 8). С. 11.
  7. Гришковец, В.«I паляшучка з Пiнска — я…» : [о книге стихов Елены Игнатюк «Летаргiя»] / Валерий Гришковец // Пiнскi веснiк. 2007. 7 сакавіка. С. 4.

Материал подготовлен сотрудниками библиотеки. Спасибо, что читаете наши статьи.

СвязанныйСообщения

Дзмітрый Стонаў
Літаратурная карта Драгічыншчыны

Дзмітрый Стонаў

Ала Канстанцінаўна Кабаковіч-Тычына
Літаратурная карта Драгічыншчыны

Ала Канстанцінаўна Кабаковіч-Тычына

Пётр Пятровіч Барысюк
Літаратурная карта Драгічыншчыны

Пётр Пятровіч Барысюк

Васілій Андрыянавіч Літвінчук
Літаратурная карта Драгічыншчыны

Васілій Андрыянавіч Літвінчук

Крэйдзіч Анатоль Мікалаевіч
Літаратурная карта Драгічыншчыны

Крэйдзіч Анатоль Мікалаевіч

Панасюк Міколай Васiльевiч
Літаратурная карта Драгічыншчыны

Панасюк Міколай Васiльевiч

следующий пост
Тычына Ала Канстанцінаўна

Тычына Ала Канстанцінаўна

Панасюк Міколай Васiльевiч

Панасюк Міколай Васiльевiч

0 0 голоса
Рейтинг статьи
Подписаться
авторизуйтесь
Уведомить о
guest
guest
0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии

Рекомендуемые новости

Ты и я – верные друзья

Час доброго общения «Ты и я – верные друзья»

Час-рассуждение «Не говори «Да», если хочешь сказать «Нет»

Час-рассуждение «Не говори «Да», если хочешь сказать «Нет»

вечер – реквием «В тот день июньский на рассвете»

Вечер – реквием «В тот день июньский на рассвете»

Популярные новости

  • Началось онлайн-голосование конкурса «Символ года — 2024»

    Началось онлайн-голосование конкурса «Символ года — 2024»

    0 акции
    доля 0 Tweet 0
  • Началось онлайн-голосование конкурса «Любы сэрцу куточак»

    0 акции
    доля 0 Tweet 0
  • Подвиг советского солдата. Монумент «Жажда» в Брестской крепости

    0 акции
    доля 0 Tweet 0
  • Онлайн-конкурс «С Днем рождения, Дед Мороз!»

    0 акции
    доля 0 Tweet 0
  • Василь Быков: человек, который выжил

    0 акции
    доля 0 Tweet 0

                Дрогичинский районный исполнительный комитет Министерство культуры Республики Беларусь Портал президента Республики Беларусь Национальная библиотека Беларуси Брестская областная библиотека                               Музей Удовикова Бездежский фартушок  Детский правовой сайт  СЭК библиотек Брестской области СЭК библиотек беларусиМолодежь Беларуси  МЧС Беларуси Рейтинг организацийПраво бай

                Дрогичинский районный исполнительный комитет

Министерство культуры Республики Беларусь Портал президента Республики Беларусь Национальная библиотека Беларуси Брестская областная библиотека                               Музей Удовикова Бездежский фартушокДетский правовой сайт  СЭК библиотек Брестской области                                                                СЭК библиотек беларусиМолодежь Беларуси  МЧС Беларуси Рейтинг организацийПраво бай

никакой результат
Просмотр Всех Результатов
  • Главная
  • О библиотеках ЦБС
    • О библиотеках системы
    • История РЦБС
    • Библиобус
    • Структура
    • Филиалы
    • О нас в СМИ
  • Для читателей
    • Правила
    • Положение об обработке и защите персональных данных пользователей в библиотеках
    • Услуги
    • Перечень периодических изданий
  • Для коллег
    • Видео проекты
    • Методичка
    • Выставки
    • НПД
    • Библиотеки области
  • Электронный каталог
  • Контакты

wpDiscuz
Are you sure want to unlock this post?
Unlock left : 0
Are you sure want to cancel subscription?