19 лютага ў дзіцяча — юнацкім сектары быў праведзены вусны часопіс «Роднай мовы гук чароўны» да Міжнароднага дня роднай мовы. Яе ўдзельнікамі сталі вучні 4-х класаў СШ №1.
Дзеці пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення адзначаемай даты. Бібліятэкары гаварылі з імі аб неабходнасці ўшанавання і зберажэння беларускай мовы, як найдаражэйшага скарба, які застаўся нам ад продкаў. Вучні з вялікім задавальненнем прымалі ўдзел у конкурсах: адгадвалі беларускія загадкі, перакладалі словы з рускай на беларускую мову, успаміналі прыказкі і прымаўкі, адказвалі на пытанні віктарыны.
Праведзеныя конкурсы далі магчымасць дзецям яшчэ раз пераканацца, што мы маем цудоўную і непаўторную мілагучную мову.
Прысутныя з задавальненнем паглядзелі лялечны спектакль “Маша і мядзведзь.”