Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта. 21 лютага ЮНЕСКА абвясціла Міжнародным днём роднай мовы, каб папярэдзіць знікненне асобных гаворак свету і захаваць моўную разнастайнасць.
17 лютага ў цэнтральнай раённай бібліятэцы для вучняў 11 класа СШ №1 г.Драгічына правялі інтэлектуальная гульня «Родная мова – матчына мова, ззяе вясёлкай кожнае слова… ».
Гульня накіравана на папулярызацыю беларускай мовы, выхаванне ў школьнікаў павагі і любові да роднага слова, цікавасці да твораў беларускіх пісьменнікаў. Удзел у гульні прынялі 4 каманды вучняў.
Гульня праходзіла ў вострай і напружанай барацьбе. Заданні датычыліся мовы, літаратуры, этнаграфіі. Пытанні былі дастаткова складанымі, але каманды працавалі дружна і зладжана. Навучэнцы дэманстравалі выдатныя веды роднай мовы.
Па выніках гульні трэцяе месца заняла каманда «Жоўтыя», другое – каманда «Сінія». Пераможцамі гульні сталі каманды «Чырвоныя» і «Зялёныя», яны набралі аднолькавыя балы.
Там звіняць неўміручыя песні на поўныя грудзі,
Там спрадвеку гучыць мая мова, булатны клінок.
Тая гордая мова, якую й тады не забудзем,
Калі сонца з зямлёю ў апошні заглыбяцца змрок.
Уладзімір Караткевіч