Віктар Ігнатавіч Клімчук - Дрогичинская районная централизованная библиотечная система
 Версия для слабовидящих
никакой результат
Просмотр Всех Результатов
BE RU
Адрес: 225612, г. Дрогичин, ул. К. Маркса, 3, Беларусь
Тел/факс: 8-01644-5-95-69, 2-04-18; E-mail: drgcrb@brest.by
  • Главная
  • О библиотеках ЦБС
    • О библиотеках системы
    • История РЦБС
    • Библиобус
    • Структура
    • Филиалы
    • О нас в СМИ
  • Для читателей
    • Правила
    • Положение об обработке и защите персональных данных пользователей в библиотеках
    • Услуги
    • Перечень периодических изданий
  • Для коллег
    • Видео проекты
    • Методичка
    • Выставки
    • НПД
    • Библиотеки области
  • Электронный каталог
  • Контакты
никакой результат
Просмотр Всех Результатов
Дрогичинская районная централизованная библиотечная система
никакой результат
Просмотр Всех Результатов
Главная краеведение Дзеячы мастацтва і культуры

Віктар Ігнатавіч Клімчук

Автор:
время чтения:1min read
0
Віктар Ігнатавіч Клімчук

Клімчук Віктар Ігнатавіч. Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь. Нарадзіўся 28 кастрычніка 1946 года ў вёсцы Сіманавічы Драгічынскага раёна. Пасля смерці бацькі сям’я перехала ў Рассію.  Вышэйшую рэжысёрскую адукацыю Віктар Ігнатавіч атрымаў у Куйбышаўскім дзяржаўным інстытуце культуры. З 1985 г. з’яўляўся  рэжысёрам  Віцебскай лялечнай трупы пры Беларускім тэатры імя Якуба Коласа.

RELATED POSTS

Николай Петрович Кузьмич

Валерий Колтыгин

Юрый Уладзіміравіч Бліноў

З 1990 г. – мастацкі кіраўнік створанага на аснове лялечнай трупы Беларускага тэатра «Лялька».

Вядзе граматную рэпертуарную палітыку тэатра.  У афішы Беларускага тэатра «Лялька» больш за 25 спектакляў для гледача рознага ўзросту, а таксама для дарослых. Строга вытрымліваецца чарговасць пастановак у залежнасці ад патрэб горада. Асаблівае месца ў рэпертуарнай палітыцы мастацкага кіраўніка займае зварот да нацыянальнай драматургіі, які спрыяе развіццю нацыянальных п’ес.

У 1996 годзе стаў лаўрэатам прэміі «Сузор’е  муз» і атрымаў званне «Чалавек года» ў намінацыі «Тэатральная творчасць» за вялікі ўклад у развіццё Беларускага лялечнага мастацтва. У рэпертуары В. І. Клімчука ёсць замежныя, айчынныя, сучасныя, класічныя, фальклорныя і аўтарскія творы. Спектаклі ў пастаноўцы В. І. Клімчука неаднаразова ўдзельнічалі ў фестывалях. Найбольш значныя сярод іх: «Дзед і Жораў» В. Вольскага (1987, г. Гродна), «Сказ пра Гаўрылу з-пад Полацка» П. Сіняўскага (1990), «Папялушка» Я. Шварца (1993), «Хлопчык–Зорка» О. Уайльда (1995). Спектаклі Віктара Ігнатавіча Клімчука вылучаюцца высокай эстэтыкай, мастацкім густам, разнапланавасцю. Спектакль «Чароўная зброя Кэндзо» адзначаны Гран-пры на міжнародным фестывалі «Белая Вежа» (1998, г. Брэст) і прызам за высокія творчыя дасягненні на міжнародным фестывалі ў Субоціцы (2000, Югаславія).

У 1998 годзе рэдакцыяй газеты «Культура» Віктару Ігнатавічу было прысвоена спецыяльнае званне «Рыцар тэатра», як самаму яркаму тэатральнаму дзеячу года.

У 1999 годзе было прысвоена ганаровае званне «Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь».

Аб вялікім аўтарытэце Віктара Клімчука на міжнародным узроўні сведчаць неаднаразовыя запрашэнні да ўдзелу ў складзе  журы міжнародных фестываляў: член журы фестывалю «Белая Вежа», г. Брэст, член журы фестывалю ў Субоціцы (Югаславія), старшыня міжнароднага журы ў Субоціцы (Сербія і Чарнагорыя). З 2015 года Віктар Ігнатавіч Клімчук узначальвае таксама Белгародскі дзяржаўны тэатр лялек (Расія).

Літаратура

  1. Віктар Ігнатавіч Клімчук // Культура беларусі: энцыклапедыя. Т. 4 / рэдкал.: У. Ю. Аляксандраў (гал. рэд.) [ і інш.]. — Мінск: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2013.— С. 495.
  2. Клімчук Віктар Ігнатавіч // Тэатральная Беларусь: у 2 т. Мн.: Беларуская энцыклапедыя, 2003 . — Т. 1 . — С. 526.
  3. Беларускі тэатр  “Лялька” // Тэатры  Беларусі. Мінск : Беларуская навука, 1998. —  С. 85.
  4. Віктар Ігнатавіч Клімчук // Каляндар знамянальных і памятных дат на 2016 год / ДУ «Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна», Аддзел краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі. — Віцебск, 2015. — С. 147-148.

Материал подготовлен сотрудниками библиотеки. Спасибо, что читаете наши статьи.

СвязанныйСообщения

Николай Петрович Кузьмич
Дзеячы мастацтва і культуры

Николай Петрович Кузьмич

Валерий Колтыгин
Дзеячы мастацтва і культуры

Валерий Колтыгин

Юрыя Уладзіміравіча Блінова
Дзеячы мастацтва і культуры

Юрый Уладзіміравіч Бліноў

Пётр Сцяпанавіч Мыслівец
Дзеячы мастацтва і культуры

Пётр Сцяпанавіч Мыслівец

Уладзімір Уладзіміравіч Кожух
Дзеячы мастацтва і культуры

Уладзімір Уладзіміравіч Кожух

Уладзімір Андрэевіч Мішчанчук
Дзеячы мастацтва і культуры

Уладзімір Андрэевіч Мішчанчук

следующий пост
Уладзімір Андрэевіч Мішчанчук

Уладзімір Андрэевіч Мішчанчук

Уладзімір Уладзіміравіч Кожух

Уладзімір Уладзіміравіч Кожух

0 0 голоса
Рейтинг статьи
Подписаться
авторизуйтесь
Уведомить о
guest
guest
0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии

Рекомендуемые новости

8942

Беседа-обсуждение «Чтобы жизнь не превратилась в табачный дым»

Выставка-дата «Сердцу милый уголок – наш любимый городок!»

Выставка-дата «Сердцу милый уголок – наш любимый городок!»

Обзор-информация «Вместе против беды. Международно-правовая борьба с терроризмом»

Обзор-информация «Вместе против беды. Международно-правовая борьба с терроризмом»

Популярные новости

  • Началось онлайн-голосование конкурса «Символ года — 2024»

    Началось онлайн-голосование конкурса «Символ года — 2024»

    0 акции
    доля 0 Tweet 0
  • Началось онлайн-голосование конкурса «Любы сэрцу куточак»

    0 акции
    доля 0 Tweet 0
  • Подвиг советского солдата. Монумент «Жажда» в Брестской крепости

    0 акции
    доля 0 Tweet 0
  • Онлайн-конкурс «С Днем рождения, Дед Мороз!»

    0 акции
    доля 0 Tweet 0
  • Василь Быков: человек, который выжил

    0 акции
    доля 0 Tweet 0

                Дрогичинский районный исполнительный комитет Министерство культуры Республики Беларусь Портал президента Республики Беларусь Национальная библиотека Беларуси Брестская областная библиотека                               Музей Удовикова Бездежский фартушок  Детский правовой сайт  СЭК библиотек Брестской области СЭК библиотек беларусиМолодежь Беларуси  МЧС Беларуси Рейтинг организацийПраво бай

                Дрогичинский районный исполнительный комитет

Министерство культуры Республики Беларусь Портал президента Республики Беларусь Национальная библиотека Беларуси Брестская областная библиотека                               Музей Удовикова Бездежский фартушокДетский правовой сайт  СЭК библиотек Брестской области                                                                СЭК библиотек беларусиМолодежь Беларуси  МЧС Беларуси Рейтинг организацийПраво бай

никакой результат
Просмотр Всех Результатов
  • Главная
  • О библиотеках ЦБС
    • О библиотеках системы
    • История РЦБС
    • Библиобус
    • Структура
    • Филиалы
    • О нас в СМИ
  • Для читателей
    • Правила
    • Положение об обработке и защите персональных данных пользователей в библиотеках
    • Услуги
    • Перечень периодических изданий
  • Для коллег
    • Видео проекты
    • Методичка
    • Выставки
    • НПД
    • Библиотеки области
  • Электронный каталог
  • Контакты

wpDiscuz
Are you sure want to unlock this post?
Unlock left : 0
Are you sure want to cancel subscription?