Уладзімір Андрэевіч Мішчанчук - Дрогичинская районная централизованная библиотечная система
 Версия для слабовидящих
никакой результат
Просмотр Всех Результатов
BE RU
Адрес: 225612, г. Дрогичин, ул. К. Маркса, 3, Беларусь
Тел/факс: 8-01644-5-95-69, 2-04-18; E-mail: drgcrb@brest.by
  • Главная
  • О библиотеках ЦБС
    • О библиотеках системы
    • История РЦБС
    • Библиобус
    • Структура
    • Филиалы
    • О нас в СМИ
  • Для читателей
    • Правила
    • Положение об обработке и защите персональных данных пользователей в библиотеках
    • Услуги
    • Перечень периодических изданий
  • Для коллег
    • Видео проекты
    • Методичка
    • Выставки
    • НПД
    • Библиотеки области
  • Электронный каталог
  • Контакты
никакой результат
Просмотр Всех Результатов
Дрогичинская районная централизованная библиотечная система
никакой результат
Просмотр Всех Результатов
Главная краеведение Дзеячы мастацтва і культуры

Уладзімір Андрэевіч Мішчанчук

Автор:
время чтения:2min read
0
Уладзімір Андрэевіч Мішчанчук

Уладзімір Андрэевіч Мішчанчук нарадзіўся 5 жніўня 1946 года ў вёсцы Валавель Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці ў шматдзетнай сялянскай сям’і. У школе Валодзю навучылі любіць літаратуру, тэатр, ахвотна наведваў тэатральны гурток, канешне, любіў кіно.

RELATED POSTS

Николай Петрович Кузьмич

Валерий Колтыгин

Юрый Уладзіміравіч Бліноў

У 1962 годзе закончыў сярэднюю школу, спрабаваў паступіць у Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут, прайшоў тры туры, але не прынялі як непаўналетняга. На наступны год Уладзімір Мішчанчук паступіў на курсы пры Доме народнай творчасці ў Брэсце на танцавальнае аддзяленне, па заканчэнні працаваў як харэограф-пастаноўшчык ў Драгічынскім раённым Доме культуры.

У 1968 годзе Уладзімір Мішчанчук скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут па спецыяльнасці «Акцёр драматычнага тэатра і кіно» (педагогі А. І. Бутакоў, В. П. Рэдліх). З 1968 па 1985 год працаваў акцёрам Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра. У 1973 годзе, ва ўзросце 27-мі гадоў, быў прызначаны дырэктарам гэтага тэатра; стаў самым маладым дырэктарам тэатра ў СССР і першым акцёрам-дырэктарам у Беларусі.

Уладзімір Мішчанчук – характарны акцёр, творчасць якога адметная мастацтвам імправізацыі, разнастайнасцю сцэнічных фарбаў. Найбольш значныя ролі стварыў у камедыйным рэпертуары тэатраў. Шмат здымаўся ў кіно: «Водитель автобуса» (1983), «Паляванне на апошняга жураўля» (1986), «Тры талеры» (2005), «В июне 41-го» (2008) і інш. (усяго больш за 80 кінароляў).

З 1971 года з’яўляецца членам Саюза тэатральных дзеячаў Беларусі. У 1977 годзе за творчыя поспехі ў развіцці тэатральнага мастацтва прысвоена ганаровае званне «Заслужаны артыст БССР». За шматгадовую грамадскую дзейнасць па прапагандзе тэатральнага мастацтва ўзнагароджаны ганаровымі знакамі: «Отличник культурного шефства на селе» (1974), «Отличник культурного шефства над Вооружёнными Силами СССР» (1980), «Отличник милиции» (1982).

У 1985 годзе У. А. Мішчанчук пераведзены ў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут на пасаду загадчыка кафедры майстэрства акцёра і рэжысуры. З 1990 года і па сенняшні дзень – дэкан тэатральнага факультэта Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. У 1994 годзе У. А. Мішчанчуку прысвоена вучонае званне дацэнта, у 2000 годзе – прафесара.

За час працы ў БДАМ у якасці педагога і мастацкага кіраўніка курсаў У. А. Мішчанчук выпусціў больш за 80 спецыялістаў у сферы тэатра, кіно і тэлебачання, якія паспяхова працуюць у творчых калектывах Беларусі, Расіі, Бельгіі, Італіі, Літвы. Многія з іх з’яўляюцца лаўрэатамі і дыпламантамі міжнароных і рэспубліканскіх фестываляў, стыпендыятамі Спецыяльнага фонду Прэзідэнта РБ па падтрымцы таленавітай моладзі.

У. А. Мішчанчук з’яўляецца пераможцам конкурсу «Чалавек на сваім месцы» і ўзнагароджаны Ганаровай граматай і знакам «Лідэр года – 2001» Камітэта па адукацыі Мінскага гарвыканкама. У 2001 годзе прысвоена званне лаўрэата прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі «За сыгранныя ролі ў тэатры і кіно. За выхаванне падрастаючага пакалення творчай моладзі».

У 2002 годзе прафесару У. А. Мішчанчуку прысуджана Спецыяльная прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за выдатныя дасягненні ў сферы прафесійнай дзейнасці ў намінацыі «За выхаванне творчай моладзі». Узнагароджаны нагрудным знакам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь «За ўклад у развіццё культуры Беларусі» (2006), юбілейным медалём ЦК Прафсаюзаў работнікаў культуры «За доблестную работу» (2006), медалём Францыска Скарыны (2007), а таксама ганаровымі граматамі Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы Беларусь – Расія, Міжнароднай акадэміі тэатра, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Мінгарвыканкама, Першамайскага райвыканкама г. Мінска, Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, ЦК прафсаюзаў работнікаў культуры, Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.

У. А. Мішчанчук неаднаразова з’яўляўся старшынёй і членам журы міжнародных і рэспубліканскіх тэатральных конкурсаў і фестываляў прафесійнай і дзіцячай творчасці ў Беларусі, Расіі, Украіне, Малдавіі, Турцыі, Швецыі, Германіі і інш. Уладзімір Андрэевіч з’яўляецца членам рэктарата і Савета Акадэміі, членам вучэбна-метадычнага Савета, старшынёй Савета тэатральнага факультэта, членам камісіі Спецыяльнага фонду Прэзідэнта РБ па падтрымцы таленавітай моладзі пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь.

У. А. Мішчанчук сістэматычна выступае ў перыядычным друку, на беларускім тэлебачанні і радыё з палемічнымі і інфармацыйнымі паведамленнямі аб праблемах і дасягненнях у тэатральным жыцці і аб выхаванні творчай моладзі. Вядучы майстар сцэны ў Тэатры-студыі кінаакцёра пры кінастудыі «Беларусьфільм», сістэматычна здымаецца ў кіно, на тэлебачанні, выступае на беларускім радыё.

Сын, Андрэй Уладзіміравіч, закончыў аддзяленне тэлерэжысуры Акадэміі мастацтваў, займаецца спартыўнымі праграмамі на Беларускім тэлебачанні. Дачка, Кацярына Уладзіміраўна, стала вядомай скрыпачкай, лаўрэатам міжнародных конкурсаў, працавала ў Маскве ў «Вивальди-оркестре», іграла ў дзяржаўным сімфанічным аркестры «Новая Россия», але вярнулася ў Мінск.

  1. Мішчанчук Уладзімір Андрэевіч // Культура Беларусі : энцыклапедыя. Мінск, 2014. Т. 5. С. 605–606.
  2. Мищанчук Владимир Андреевич // Регионы Беларуси : энциклопедия. Минск, 2009. Т. 1, кн. 2. С. 97.
  3. Мішчанчук Уладзімір Андрэевіч // Беларуская энцыклапедыяў : у 18 т. Мінск : БелЭн, 2000. Т. 10. С. 493.
  4. Уладзімір Андрэевіч Мішчанчук // Памяць. Гродна : гіст.-дакум. хроніка. Минск, 1999. С. 628.
  5. Уладзімір Андрэевіч Мішчанчук // Памяць : гіст.-дакум. хроніка Драгічынскага раёна. Мінск : БЕЛТА, 1997. С. 432.
  6. Мішчанчук Уладзімір // Гісторыя беларускага тэатра : у 3 т. Мінск : Навука і тэхніка, 1987. Т. 3. С. 347–348.
  7. Мішчанчук Уладзімір Андрэевіч / Н. В. Трацэўская // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусмі : у 5 т. Мінск, 1986. Т. 3. С. 653.
  8. Уладзімір Мішчанчук // Тэатральныя пуцявіны / Ю. М. Сохар. Мінск : Тэхнапрынт, 2003. С. 362–370.
  9. Мішчанчук Уладзімір Андрэевіч // Тэатральная Беларусь : у 2 т. Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2003. Т. 2. С. 142.
  10. Мішчанчук,У.А. У адказе разам / У. А. Мішчанчук // Сучасны беларускі тэатр: здабыткі, праблемы, перспектывы. Минск : БДАМ, 2008. С. 59–65.
  11. Мищанчук,В.А. Театральная и кинематографическая школы Беларуси в контексте европейской культуры / В. А. Мищанчук // Актуальные проблемы искусства и современной художественной школы Беларуси в условиях глобализации культуры : материалы Междунар. науч.-теор. конф. Минск 2006. С. 6–
  12. Мищанчук,В.А. Психофизический тренинг : учебно-методическое пособие (заочная форма обучения) / В. А. Мищанчук. – Минск : БГАИ, 2000. – 28 с.
  13. Мищанчук,В.А. Мастерство актёра : учебно-методическое пособие / В. А. Мищанчук. – Минск : БГАИ, 2000. – 109 с.
  14. Мищанчук, В. А. Экран не даст соврать / В. А. Мищанчук ; [интервью взяла] Ирина Овсепьян // СБ. Беларусь сегодня. 2016. 5 августа (№ 149). С. 8–9.
  15. Мішчанчук, У. А. Мая акадэмія : Наш пчаліны вулей / Уладзімір Мішчанчук ; запісала Таццяна Януковіч // Полымя. 2015. № 9. С. 147–49.
  16. Сталярова, В. Лекі ад абыякавасці : Уладзімір Мішчанчук у Акадэміі і на сцэне / Вольга Сталярова // Мастацтва. № 8. C. 18–19. (Артэфакты).
  17. Пепеляев, В. В профиль и без фраз : [об актёре и педагоге В. А. Мищанчуке] / Валентин Пепеляев // СБ. Беларусь сегодня. 2011. 10 августа. C. 11.
  18. «Апгрэйд» свядомасці супраць уцечкі «залатога запасу» : [тэму мастацкай адукацыі абмяркоўваюць кіраўнікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў] // Культура. 2009. № 49. C. 4–5. («Круглы стол» «К»).
  19. Грамыка, Л. Уладзімір Мішчанчук. Вучыць хадзіць і… лятаць : [iнтэрв’ю з беларус. акцёрам i дэканам тэатр. факультэта Акадэмii мастацтваў] / Людміла Грамыка // Мастацтва. 2007. № 5. С. 20–24.
  20. Сидоренко, А. Владимир Мищанчук. Монолог / Антон Сидоренко // На экранах. 2006. № 7. C. 4–8. (Браво, маэстро!).
  21. Мішчанчук, У. «Хоць яны і чужыя дзеці, але усё роўна мае…» : / Уладзімір Мішчанчук ; гутарыла Таццяна Кляновіч // Беларуская думка. 2005. № 10. С. 139–146.
  22. Владимир Мищанчук. Высокая нота / Валентин Пепеляев // На экранах : ежемесячный киножурнал / учредитель Республиканское унитарное предприятие «Издательство «Белорусский Дом печати». — 2021. — № 7. — С. 18—21, 1-я с. обложки.
  23. Березинская рампа [Изоматериал]: IX областной фестиваль народных театров: 28―30 ноября 2014 г.: [буклет] / Главное управление идеологической работы, культуры и по делам молодежи Минского облисполкома, Государственное учреждение «Минский областной центр народного творчества», Березинский райисполком. — [Беларусь : б. и., 2014]. — 2 л. (слож. и частично сброшюрованных).
  24. Чароўны куфэрак [Выяўленчы матэрыял]: IX абласны фестываль дзіцячай тэатральнай творчасці: даведнік: 28―30 сакавіка 2013 года: [буклет] / Упраўленне культуры Мінскага аблвыканкама, Дзяржаўная ўстанова «Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці», Аддзел культуры Любанскага райвыканкама. — [Беларусь : б. в., 2013]. — 3 л. (складз. і часткова збрушараваны).
  25. Березинская рампа [Изоматериал]: X областной фестиваль народных театров: 9―11 декабря 2016 г.: [буклет] / Главное управление идеологической работы, культуры и по делам молодежи Минского облисполкома, Государственное учреждение «Минский областной центр народного творчества», Березинский районный исполнительный комитет. — [Беларусь : б. и., 2014]. — 2 л. (слож. и частично сброшюрованных).

Даты беларускага календара : 2016 (ліпень, жнівень, верасень) / складальнікі: В. Я. Асаёнак, Г. В. Брага, Н. А. Шашэнька // Новыя кнігі: па старонках беларускага друку : штомесячны бібліяграфічны бюлетэнь / Нацыянальная бібліятэка Беларусі / Даты беларускага календаря. — 2016. ― № 5. ― 32 с.

Материал подготовлен сотрудниками библиотеки. Спасибо, что читаете наши статьи.

СвязанныйСообщения

Николай Петрович Кузьмич
Дзеячы мастацтва і культуры

Николай Петрович Кузьмич

Валерий Колтыгин
Дзеячы мастацтва і культуры

Валерий Колтыгин

Юрыя Уладзіміравіча Блінова
Дзеячы мастацтва і культуры

Юрый Уладзіміравіч Бліноў

Пётр Сцяпанавіч Мыслівец
Дзеячы мастацтва і культуры

Пётр Сцяпанавіч Мыслівец

Уладзімір Уладзіміравіч Кожух
Дзеячы мастацтва і культуры

Уладзімір Уладзіміравіч Кожух

Віктар Ігнатавіч Клімчук
Дзеячы мастацтва і культуры

Віктар Ігнатавіч Клімчук

следующий пост
Уладзімір Уладзіміравіч Кожух

Уладзімір Уладзіміравіч Кожух

Пётр Сцяпанавіч Мыслівец

Пётр Сцяпанавіч Мыслівец

0 0 голоса
Рейтинг статьи
Подписаться
авторизуйтесь
Уведомить о
guest
guest
0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии

Рекомендуемые новости

13 ноября отмечают Всемирный День доброты

13 ноября отмечают Всемирный День доброты

Информационно – познавательный урок «Сила страны в единстве народа»

Информационно – познавательный урок «Сила страны в единстве народа»

Букстаграммер Элизабет Саган и её удивительные миры

Букстаграммер Элизабет Саган и её удивительные миры

Популярные новости

  • Началось онлайн-голосование конкурса «Символ года — 2024»

    Началось онлайн-голосование конкурса «Символ года — 2024»

    0 акции
    доля 0 Tweet 0
  • Началось онлайн-голосование конкурса «Любы сэрцу куточак»

    0 акции
    доля 0 Tweet 0
  • Подвиг советского солдата. Монумент «Жажда» в Брестской крепости

    0 акции
    доля 0 Tweet 0
  • Онлайн-конкурс «С Днем рождения, Дед Мороз!»

    0 акции
    доля 0 Tweet 0
  • Василь Быков: человек, который выжил

    0 акции
    доля 0 Tweet 0

                Дрогичинский районный исполнительный комитет Министерство культуры Республики Беларусь Портал президента Республики Беларусь Национальная библиотека Беларуси Брестская областная библиотека                               Музей Удовикова Бездежский фартушок  Детский правовой сайт  СЭК библиотек Брестской области СЭК библиотек беларусиМолодежь Беларуси  МЧС Беларуси Рейтинг организацийПраво бай

                Дрогичинский районный исполнительный комитет

Министерство культуры Республики Беларусь Портал президента Республики Беларусь Национальная библиотека Беларуси Брестская областная библиотека                               Музей Удовикова Бездежский фартушокДетский правовой сайт  СЭК библиотек Брестской области                                                                СЭК библиотек беларусиМолодежь Беларуси  МЧС Беларуси Рейтинг организацийПраво бай

никакой результат
Просмотр Всех Результатов
  • Главная
  • О библиотеках ЦБС
    • О библиотеках системы
    • История РЦБС
    • Библиобус
    • Структура
    • Филиалы
    • О нас в СМИ
  • Для читателей
    • Правила
    • Положение об обработке и защите персональных данных пользователей в библиотеках
    • Услуги
    • Перечень периодических изданий
  • Для коллег
    • Видео проекты
    • Методичка
    • Выставки
    • НПД
    • Библиотеки области
  • Электронный каталог
  • Контакты

wpDiscuz
Are you sure want to unlock this post?
Unlock left : 0
Are you sure want to cancel subscription?