Пётр Сцяпанавіч Мыслівец - Дрогичинская районная централизованная библиотечная система
 Версия для слабовидящих
никакой результат
Просмотр Всех Результатов
BE RU
Адрес: 225612, г. Дрогичин, ул. К. Маркса, 3, Беларусь
Тел/факс: 8-01644-5-95-69, 2-04-18; E-mail: drgcrb@brest.by
  • Главная
  • О библиотеках ЦБС
    • О библиотеках системы
    • История РЦБС
    • Библиобус
    • Структура
    • Филиалы
    • О нас в СМИ
  • Для читателей
    • Правила
    • Положение об обработке и защите персональных данных пользователей в библиотеках
    • Услуги
    • Перечень периодических изданий
  • Для коллег
    • Видео проекты
    • Методичка
    • Выставки
    • НПД
    • Библиотеки области
  • Электронный каталог
  • Контакты
никакой результат
Просмотр Всех Результатов
Дрогичинская районная централизованная библиотечная система
никакой результат
Просмотр Всех Результатов
Главная краеведение Дзеячы мастацтва і культуры

Пётр Сцяпанавіч Мыслівец

Автор:
время чтения:2min read
0
Пётр Сцяпанавіч Мыслівец

Пётр Сцяпанавіч Мыслівец  належыць да той кагорты мастакоў, якіх Бог шчыра надзяліў талентам. Нарадзіўся ён 1-га ліпеня 1938 г. у Драгічыне ў сям’і      рабочага-цесляра. У 1945 г. Пеця пайшоў у першы клас Драгічынскай СШ № 1. Ён вельмі любіў урокі малявання ў пачатковых класах. Вайна ж паспрыяла таму, што часта маляваў танкі, самалёты. А паветраны бой, які назіраў хлапец над Драгічынам у канцы вайны, намаляваў потым у школе, недзе ў трэцім класе, чым вельмі ўсхваляваў настаўніцу, якая сказала: «Быць табе, Пеця, мастаком!» Неяк паспрабаваў акварэльнымі фарбамі стварыць нескладаны пейзаж: рэчка, адзінокае дрэва і сонейка, якое заходзіць за лес. Маці вельмі спадабалася «карціна» і яна павесіла яе дома на цвічок. У дзесятым класе ўзнікла раптам дзіўнае захапленне: пачаў капіраваць карціны Шышкіна, Левітана, Саўрасава…

RELATED POSTS

Николай Петрович Кузьмич

Валерий Колтыгин

Юрый Уладзіміравіч Бліноў

У канцы 1957 г. юнак закончыў Драгічынскае вучылішча механізацыі сельскай гаспадаркі і набыў прафесію трактарыста, камбайнёра, слесара. У пачатку 1958 года ён з групай моладзі едзе на цалінныя землі. Потым былі бяскрайнія прасторы казахскіх стэпаў, а затым, калі пайшоў у армію  (канец 1959), — таямнічая ўсходняя тайга і велічныя сопкі Сіхатэ-Аліня. Армейскую службу ён пачаў у авіяцыйным палку ў роце аховы, а прадоўжыў ў ракетным палку. Менавіта ў гэтыя гады, лічыць Мыслівец, штосці абудзілася ў яго душы. Але канчаткова сіла мастацтва запаланіла яго, калі стаў пасля арміі працаваць шафёрам у родным Драгічыне. У адзін з далёкіх рэйсаў звярнуў Пятро ўвагу на іскрысты вадапад ля шлюза на Белаазёрскім канале. Купіў эцюднік, фарбы і… паспрабаваў нешта перанесці на паперу. Так нарадзілася першая пейзажная работа “Ля старога шлюза” ( 1971).

З того часу ў свой рэйс Мыслівец браў эцюднік і фарбы. Эцюдаў з’яўлялася ўсё больш і больш, карцін таксама. Узнікла жаданне падвучыцца. Паступіў (1971 ) ў Маскоўскі народны універсітэт мастацтваў імя Крупскай на завочны факультэт жывапісу і графікі. Вучоба захапіла. Старанна выконваў усе заданні, атрымліваў станоўчыя адзнакі. Пятру Мысліўцу пашанцавала ў тым, што з пачатку і да канца навучання яго выкладчыкам быў выдатны жывапісец і графік Аляксей Сямёнавіч Айзэнман, які заўважыў талент студэнта і змог накіраваць яго ў адпаведнае русла. У 1977 годзе Пётр Мыслівец закончыў Маскоўскі завочны ўніверсітэт мастацтва і стаў мастаком не толькі па прызванню, але і па адукацыі.

У 1972 годзе ўрачыста адзначаўся чарговы юбілей Пінска, якому і была прысвечана выстаўка творчасці самадзейных мастакоў Палесся. Сярод яе экспанатаў аматары жывапісу ўпершыню заўважылі і адзначылі пейзажныя работы Пятра Мысліўца. На ёй Драгічынскі мастак прадставіў карціны «Пара ружовых хмар» (1972 ), «Па-над Ясельдай» (1972 ), «Залатая восень» (1971),

якія зацікавілі не толькі наведвальнікаў, але і мастакоў-прафесіяналаў. У пачатку 1973 г. ўсе карціны Мысліўца  экспануюцца на абласной выставе ў горадзе Брэсце, затым дзве  —»Пара ружовых хмар»  і «Па-над Ясельдай» —  у Палацы мастацтваў  у  Мінску. Такі заслужаны поспех акрыліў пачынаючага мастака, натхніў на новыя творчыя поспехі. Пазней ён прымаў удзел ва Усесаюзнай выстаўцы “Слава працы” (1987), у выставе  народнай творчасці ўмельцаў Брэстчыны ў Польшчы (1976), большасць карцін мастака пабывала на розных абласных і  рэспубліканскіх выстаўках і прынесла мастаку вядомасць.

Перад сваім 60-годдзем Пётр Сцяпанавіч за тры гады (1995-1998) творчай працы напісаў такія творы, як “Сакавік. Ціхі дзень”, “Чэрвень сінявокі”, “Люты. Іней”, “Красавік. Прырода прабуджаецца”, “Май у Пярковічах”, “Жнівень. Туманы сцелюцца”, “Верасень. Прыбранае поле”, “Кастрычнік на Ясельдзе”, “Снежань. Спораўскія балоты”, “Восень у Янаве”, “Вясна ў Драгічыне”, “Вёсачка Залужская”, “Жыта і вербы”, “Старажытны Драгічын”, “Хутар у лесе” і іншыя. 50 палотнаў мастака размясціліся ў гарадскім Доме культуры. 50 палотнаў — 50 непаўторных куточкаў маленькай радзімы мастака. Належыць   Пятру Сцяпанавічу і цэлы цыкл малюнкаў на тэму драўлянага  дойлідства Драгічыншчыны, куды трапілі многія  з праваслаўных храмў нашага раёна.

У 2008 годзе ў Драгічынскай цэнтральнай раённай бібліятэцы прайшла творчая вечарына “Фарбы зямлі маёй”, прысвечаная 70-годдзю з дня нараджэння і 45-годдзю творчай дзейнасці мастака Пятра Сцяпанавіча Мысліўца. Сціплы чалавек, таленавіты творца, ён на працягу ўсяго свайго свядомага жыцця найгалоўнейшай з узнагарод лічыць людскую ўдзячнасць, найвышэйшай адзнакай — людскую пахвалу. Драгічынскі мастак стварыў больш за 4 тысячы эскізаў, замалёвак і карцін. Пейзажы Мысліўца можна ўбачыць у музейных экспазіцыях у Пінску, Іванаве і Брэсце, яны прысутнічаюць у прыватных калекцыях аматараў жывапісу Беларусі, Літвы, Украіны, Узбекістана, Бельгіі, Польшчы, Злучаных Штатаў Амерыкі і іншых краін свету. Сваё мастацкае прызванне Пётр Мыслівец бачыць у тым, каб увекавечыць для нашчадкаў выявы роднага Палесся.

Пётр Сцяпанавіч Мыслівец творыць і сёння, праводзячы шмат часу ў сваёй майстэрні, нягледзячы на шаноўны ўзрост. За гады творчых пошукаў мужчына ўдастоіўся дыплома Саюза мастакоў СССР (1987), быў узнагароджаны ордэнам Прападобнага Серафіма Сароўскага (2005), а таксама неаднаразова з’яўляўся лаўрэатам абласных, рэспубліканскіх, усесаюзных і міжнародных выстаў выяўленчага мастацтва.

Матэрыял падрыхтаваны ў 2018 г. Драгічынскай цэнтральнай раённай бібліятэкай. Елісеева Валянціна Уладзіміраўна, бібліёграф ІІ кат. аддзела абслугоўвання і інфармацыі.

  1. Фарбы Палесся : [пра мастака П. С. Мысліўца] // Памяць. Драгічынскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 1997. С. 446–447.
  2. Мыслівец Пётр Сцяпанавіч : [біягр. даведка] // Непрыдуманыя партрэты : мастакі і літаратары, народныя майстры і дойліды Берасцейшчыны / Лявон Валасюк. Брэст, 2014. С. 271.
  3. Валасюк, Л. Дыханне зямлі маёй : [пра П. С. Мысліўца; карціны «Адлёт буслоў», «Буслы прыляцелі»] // Непрыдуманыя партрэты : мастакі і літаратары, народныя майстры і дойліды Берасцейшчыны / Лявон Валасюк. Брэст, 2014. С. 134–135.
  4. Сітуха, У. Землякі : [паэма : вершаваныя радкi пра «Мысліўца Пятруху»] / Уладзімір Сітуха. Брэст : Альтэрнатыва, 2008. С. 129–130.
  5. Рассафонов, А. Как прекрасен этот мир : [о творческом пути художника П. Мысливца] / Андрей Рассафонов // Драгічынскі веснік. 2017. 5 красавіка. С. 3.
  6. Братченя, Е. Спасибо художнику : [подарок П. Мысливца — роспись на стенах остановочных павильонов «Попина»] / Елена Братченя // Драгічынскі веснік. 2008. 17 снежня. С. 2.
  7. Волкович, А. Юбилей на фоне аистов : [П. Мысливцу — 70 лет] / Александр Волкович // Брестский курьер. 2008. 28 августа. С. 10.
  8. Міхайлаў, А. Юбілей творчага таленту : [пра вечарыну ў Драгічынскай цэнтральнай раённай бібліятэцы да 70-годдзя з дня нараджэння i 45-годдзя творчай дзейнасцi мастака П. С. Мыслiўца] / Алесь Міхайлаў // Драгічынскі веснік. 2008. 13 жніўня. С. 3.
  9. Палессе Пятра Мысліўца : [П. Мыслівец — мастак-пейзажыст з г. Драгічына Брэсцкай вобласці] // Гоман. 2006. Вып. 3. С. 363.
  10. Супрун, С. Фарбы роднага краю : [пра творчасць П. Мысліўца] / Сцяпан Супрун // Народная трыбуна. 2004. 28 лютага.
  11. Касмянчук, С. «Зямля-кармiлiца» : [пра выставу жывапiсу П. С. Мыслiўца ў Драгічынскім ГДК] / С. Касмянчук // Драгiчынскі веснік. 2003. 3 снежня.
  12. Ткачук, Н. Настальгія па Палессі : [пра мастака П. Мысліўца] / Ніна Ткачук // Драгічынскі веснік. 1998. 19 жніўня.
  13. Мыслівец, П. Сеяць у душах дзяцей добрае і прыгожае : [мастак пра выхаванне дзяцей] / Пётр Мыслівец // Драгічынскі веснік. 1997. 19 лістапада.
  14. Супрун, С. Фарбы Палесся : [пра жывапісца П. С. Мысліўца] / С. Супрун // Народная трыбуна. 1995. 30 снежня.
  15. Тураў, У. Пётр Мыслівец не Марк Шагал, але ж і яго карціны раскіданы па ўсім свеце / У. Тураў // Вечерний Брест. 1995. 21 июля.
  16. Гедзька, З. Натхненне чэрпаецца з родных краявідаў : [пра мастака П. С. Мысліўца] / З. Гедзька // Драгічынскі веснік. 1995. 15 красавіка.
  17. Каско, А. «Няхай я мастак і незапатрабаваны…» : штрыхі да вобраза «наіўнага» творцы [Пятра Мысліўца] / Алесь Каско // Звязда. 1994. 29 верасня. С. 4.
  18. Трафімчук, М. Палессе Пятра Мысліўца : [пра жыццёвы і творчы шлях мастака П. Мысліўца] / Мікола Трафімчук // ЛІМ. 1990. 26 кастрычніка. С. 14.
  19. Шалайский, В. Краски Полесья / В. Шалайский // Нёман. 1982. № 10.
  20. Зарецкий, П. Рассказали кисти : [в выставочном зале Брестского отделения Союза художников БССР 27 мастеров народного творчества представили свои работы, в т. ч. П. С. Мысливец] / П. Зарецкий // Запаветы Леніна. Драгiчын, 1981. 17 ліпеня. С. 2.
  21. Жушма, В. Будут новые полотна : [творчество художника П. С. Мысливца] / В. Жушма // Сельская газета.1978.12 февраля.

Материал подготовлен сотрудниками библиотеки. Спасибо, что читаете наши статьи.

СвязанныйСообщения

Николай Петрович Кузьмич
Дзеячы мастацтва і культуры

Николай Петрович Кузьмич

Валерий Колтыгин
Дзеячы мастацтва і культуры

Валерий Колтыгин

Юрыя Уладзіміравіча Блінова
Дзеячы мастацтва і культуры

Юрый Уладзіміравіч Бліноў

Уладзімір Уладзіміравіч Кожух
Дзеячы мастацтва і культуры

Уладзімір Уладзіміравіч Кожух

Уладзімір Андрэевіч Мішчанчук
Дзеячы мастацтва і культуры

Уладзімір Андрэевіч Мішчанчук

Віктар Ігнатавіч Клімчук
Дзеячы мастацтва і культуры

Віктар Ігнатавіч Клімчук

следующий пост
Сяргей Канстанцінавіч Паўловіч

Сяргей Канстанцінавіч Паўловіч

Фёдар Данілавіч Клімчук

Фёдар Данілавіч Клімчук

0 0 голоса
Рейтинг статьи
Подписаться
авторизуйтесь
Уведомить о
guest
guest
0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии

Рекомендуемые новости

Литературно-музыкальный композиция «Единственной маме на свете»

Литературно-музыкальный композиция «Единственной маме на свете»

Итоги  районного литературного конкурса художественного перевода басен Л. Толстого на местный диалект

Итоги  районного литературного конкурса художественного перевода басен Л. Толстого на местный диалект

Исторический экскурс «Мой край родной – моя история живая»

Исторический экскурс «Мой край родной – моя история живая»

Популярные новости

  • Началось онлайн-голосование конкурса «Символ года — 2024»

    Началось онлайн-голосование конкурса «Символ года — 2024»

    0 акции
    доля 0 Tweet 0
  • Началось онлайн-голосование конкурса «Любы сэрцу куточак»

    0 акции
    доля 0 Tweet 0
  • Подвиг советского солдата. Монумент «Жажда» в Брестской крепости

    0 акции
    доля 0 Tweet 0
  • Онлайн-конкурс «С Днем рождения, Дед Мороз!»

    0 акции
    доля 0 Tweet 0
  • Василь Быков: человек, который выжил

    0 акции
    доля 0 Tweet 0

                Дрогичинский районный исполнительный комитет Министерство культуры Республики Беларусь Портал президента Республики Беларусь Национальная библиотека Беларуси Брестская областная библиотека                               Музей Удовикова Бездежский фартушок  Детский правовой сайт  СЭК библиотек Брестской области СЭК библиотек беларусиМолодежь Беларуси  МЧС Беларуси Рейтинг организацийПраво бай

                Дрогичинский районный исполнительный комитет

Министерство культуры Республики Беларусь Портал президента Республики Беларусь Национальная библиотека Беларуси Брестская областная библиотека                               Музей Удовикова Бездежский фартушокДетский правовой сайт  СЭК библиотек Брестской области                                                                СЭК библиотек беларусиМолодежь Беларуси  МЧС Беларуси Рейтинг организацийПраво бай

никакой результат
Просмотр Всех Результатов
  • Главная
  • О библиотеках ЦБС
    • О библиотеках системы
    • История РЦБС
    • Библиобус
    • Структура
    • Филиалы
    • О нас в СМИ
  • Для читателей
    • Правила
    • Положение об обработке и защите персональных данных пользователей в библиотеках
    • Услуги
    • Перечень периодических изданий
  • Для коллег
    • Видео проекты
    • Методичка
    • Выставки
    • НПД
    • Библиотеки области
  • Электронный каталог
  • Контакты

wpDiscuz
Are you sure want to unlock this post?
Unlock left : 0
Are you sure want to cancel subscription?