БАІ ЗА ДРАГІЧЫНШЧЫНУ Ў ЧЭРВЕНІ 1941 г. - Дрогичинская районная централизованная библиотечная система
BE RU
Адрес: 225612, г. Дрогичин, ул. К. Маркса, 3, Беларусь
Тел/факс: 8-01644-5-95-69, 2-04-18; E-mail: drgcrb@brest.by

БАІ ЗА ДРАГІЧЫНШЧЫНУ Ў ЧЭРВЕНІ 1941 г.

25 чэрвеня 1941 г. ля в. Заплессе адбыўся першы на Драгічыншчыне няроўны бой адступаючых часцей Чырвонай Арміі з фашысцкімі захопнікамі. Генерал-палкоўнік Л.М. Сандалаў у сваёй кнізе «Перажытае» коратка апісвае адступленне нашых войск у бок Пінска, але чамусьці гэты бой у кнізе не ўзгадвае. Магчыма, аўтар палічыў яго нязначным, а магчыма, гэтую падзею проста не захавала яго памяць…

Каля чатырох гадзін дня з боку в. Ліпнікі на шашы з’явілася калона гітлераўцаў. Калі яна наблізілася на адлегласць прыцэльнага агню, у неба ўзляцела ракета. Па гэтаму сігналу нашы байцы адкрылі агонь з усіх відаў зброі. Фашысты не чакалі такой сустрэчы. Многія тут жа знайшлі сабе магілу. Апамятаўшыся, немцы зрабілі спробу наступаць. Але дарэмна. Ураганны агонь прымусіў іх зноў залегчы. Наступленне гітлераўцаў было сарвана.

У той чэрвеньскі дзень нейкая вайсковая часць з саставу 4-й арміі рухалася праз Драгічын на Пінск. У ліку адступаючых былі і пагранічнікі. Невядома, што прымусіла адступаючых — ці то загад зверху, ці рашэнне камандзіра, — але вырашылі даць немцам бой.

Немцы запрасілі падмацавання. Падаспелі новыя фашысцкія часці, былі падцягнуты гарматы. Пасля артабстрэлу гітлераўцы з новымі сіламі пайшлі ў атаку. Але ізноў былі прыціснуты да зямлі трапным агнём.

Выбраўшы зручнае месца і замаскіраваўшыся, байцы сталі чакаць ворага.

Сярод абаронцаў з’явіліся забітыя і параненыя. Сілы нашых салдат былі на зыходзе, але бой працягваўся. І толькі з наступленнем цемнаты яны пакінулі свае пазіцыі…

Каля сутак немцы прыводзілі пасля гэтага бою сябе ў парадак, перш чым ісці далей на ўсход.

А вось што сведчаць старажылы навакольных вёсак аб тых далёкіх днях.

З першага дня вайны па дарозе на Пінск пацягнуліся аўтамашыны i фурманкі. Больш было фурманак. Ехалі цывільныя і ваенныя. У той дзень рух на ўсход быў вельмі ажыўлены. Але перад абедам ён спыніўся. Толькі з захаду даносіўся гул артылерыйскай кананады.

Немцы ішлі па шашы калонай. Некаторыя ехалі на веласіпедах. Ішлі, закасаўшы рукавы. Многія без касак. Ішлі, як на парад. І раптам — агонь…

Калі завязаўся бой, паміж Заплессем і Драгічынам пачалі снаваць фашысцкія санітарныя машыны. Забітых і параненых гітлераўцы адвозілі, як кажуць, далей ад людскіх вачэй, не хацелі, каб насельніцтва ведала пра іх страты. Пазней ля царквы ў вёсцы Ліпнікі з’явілася нямала бярозавых крыжоў з нямецкімі каскамі.

Наступны эпізод нагадвае легенду. Яе таксама расказалі сведкі тых падзей.

Сярод удзельнікаў таго бою былі пагранічнікі. Адзін з іх ішоў са сваім верным сябрам — сабакам. У гэтым баі пагранічнік загінуў. Забітых савецкіх салдат мясцовае насельніцтва пахавала на месцы бою. Прайшло некалькі дзён і мясцовыя жыхары пачалі заўважаць, што ля магілы пагранічніка сядзіць сабака. На нейкі час недзе адлучыцца і зноў сядзіць ля пясчанага ўзгорачка. Жыхары спрабавалі прыручыць сабаку, але да людзей ён не ішоў. Так прайшло лета, наступіла восень, набліжалася зіма. Сабаку па-ранейшаму бачылі ля магілы. Зімой яго падлеткі забралі ў вёску. Вясной жа ён зноў вярнуўся на сваё месца. Прайшоў час і сабаку знайшлі ля магілы мёртвым…

Начальнік штаба 4-й арміі Сандалаў Леанід Міхайлавіч:

«Для спынення ўцёкаў войскаў на пінскім кірунку, які прыняў бязладны характар, у раён Драгічына выехаў ваенны савет арміі на чале з камандзірам генералам Карабковым. Навесці парадак сярод адыходзяць не змог нават які знаходзіўся там матацыклетны полк 14-га механізаванага корпуса…улічваючы сітуацыю, якая абстаноўку, генерал Карабкоў У 18: 00 аддаў прыватны баявы загад № 4, ускласці абарону Пінскага кірунку да адыходу 75-стралковай дывізіі з раёна Маларыты на матацыклетны полк, які не ўдзельнічаў да гэтага часу ў баях. Палку належала заняць і аборудоваць у інжынерным дачыненні рубеж Жабер-Сіманавічы-ст. Драгічын-Сулічава»

Падзеі развіваліся вельмі імкліва. На заходняй ускраіне Драгічына ад чыгуначнага палатна ў паўночным кірунку па ўзвышшах байцы пачалі рыць акопы і ствараць мяжу абароны. Работы на лініі абароны былі спынены з’яўленнем у раёне вёсак Броннае і Семаноўшчына нямецкіх перадавых частак каманды — «Да бою!». Немцы, страціўшы шмат забітымі і параненымі, так і не змаглі ўзяць Драгічын, і адышлі да ст.Сугор’е, в. Пярковічы. Былі страты і сярод байцоў, якія абаранялі Драгічын. На месцы бою, у раёне электрасетак усталяваны помнік.

БАІ ЗА ДРАГІЧЫНШЧЫНУ Ў ЧЭРВЕНІ 1941 г.

25 чэрвеня немцы ўвайшлі ў Драгічын. Як толькі калона праціўніка выйшла на плошчу Леніна, то адразу трапіла пад моцны кулямётны агонь. Па расказах відавочцаў бой доўжыўся больш за 2 гадзіны. Адважныя байцы спрабавалі затрымаць прасоўванне немцаў у напрамку г. Пінска, з мэтай даць магчымасць падраздзяленням падрыхтаваць абарону паміж дэрэўнямі Заплесье і Огдемер.

Пасля вайны жыхары былога Ліпніцкага сельсавета перазахавалі астанкі савецкіх салдат у брацкую магілу ў г. Драгічыне, дзе цяпер узвышаецца помнік загінуўшым воінам.

На месцы бою каля шашы, што вядзе з Драгічына ў Пінск, у 1977 годзе ўзведзены помнік-скульптура воіна з аўтаматам і звязкай гранат. Помнік-скульптура ля в. Заплессе на месцы бою адыходзячых частей Чырвонай Арміі з фашыстамі ў чэрвені 1941 г.

БАІ ЗА ДРАГІЧЫНШЧЫНУ Ў ЧЭРВЕНІ 1941 г.

На брэсцкім напрамку абарону трымала 4-я армія, камандуючы генерал-маёр Карабкоў Аляксандр Андрэевіч. Сілы праціўніка былі несупаставімыя з арміяй Карабкова, другая танкавая брыгада Гудэрыяна знішчыла амаль усё на сваім шляху. Савецкая армія панесла каласальныя страты.

Войскі Карабкова пачалі пакідаць пазіцыі. У выніку генерала арыштавалі па падазрэнні»ў баязлівасці і бяздзейнасці». Ён быў вельмі не згодны і сцвярджаў, што сілы былі не роўныя, а весці бой было бессэнсоўна. Прысуд прывялі да выканання, 22 ліпеня генерал быў расстраляны і пазбаўлены ўсіх дзяржаўных узнагарод. Рэабілітаваны 31.06.1957 г. «за адсутнасцю складу злачынства», адноўлены ў воінскім званні і пра-вах на ўзнагароды.

БАІ ЗА ДРАГІЧЫНШЧЫНУ Ў ЧЭРВЕНІ 1941 г.

14-ы механізаваны корпус фарміраваўся ў г. Кобрыне, размяшчаўся ў частцы штаба 4-й арміі Заходняй асобай ваеннай акругі. Камандуючы генерал-маёр Аборын Сцяпан Ільіч. У чэрвені 1941 г. корпус разбіты ў раёне Брэста. Генерал з’явіўся ў штаб фронту ў перавязцы, вусным указаннем камандуючага эвакуіраваны ў Маскоўскі шпіталь. Пасля выхаду з госпіталя ўказанне камандавання аб эвакуацыі даказаць не змог, арыштаваны 08.07.1941 г., абвінавачванне «Уцёк з фронту». Рэабілітаваны 11.01.1957 г. «за адсутнасцю складу злачынства», адноўлены ў воінскім званні і правах на ўзнагароды.

БАІ ЗА ДРАГІЧЫНШЧЫНУ Ў ЧЭРВЕНІ 1941 г.

У г. Драгічыне дыслакаваўся 20-ы асобны матацыклетны полк 14-га механізаванага корпуса 4-й арміі, якім камандаваў маёр Плевака Іван Сямёнавіч-праз год пасля пачатку вайны загінуў у баях пад Вязьмай.

БАІ ЗА ДРАГІЧЫНШЧЫНУ Ў ЧЭРВЕНІ 1941 г.

У г.п. Антопаль дыслакаваўся 67-ы асобны мотаінжынерны батальён 14-га механізаванага корпуса 4-й арміі. Камандуючы капітан Палаўчэнка Ціхан Андрэевіч — прапаў без вестак / загінуў у баі.

БАІ ЗА ДРАГІЧЫНШЧЫНУ Ў ЧЭРВЕНІ 1941 г.

Are you sure want to unlock this post?
Unlock left : 0
Are you sure want to cancel subscription?