Анатоль Мікалаевіч Крэйдзіч (журналіст, празаік, паэт)
BE RU
Адрес: 225612, г. Дрогичин, ул. К. Маркса, 3, Беларусь
Тел/факс: 8-01644-5-95-69, 2-04-18; E-mail: drgcrb@brest.by

Анатоль Мікалаевіч Крэйдзіч (журналіст, празаік, паэт)

Назад

Анатоль Мікалаевіч Крэйдзіч (журналіст, празаік, паэт)

Анатоль Мікалаевіч Крэйдзіч (журналіст, празаік, паэт)

Нарадзіўся ў в. Заверша Драгічынскага раёна. Да 1978 г. жыў у гэтай вёсцы і вучыўся ў Завершскай васьмігадовай школе. Заканчваў вучобу ў в. Рудск Іванаўскага раёна. Затым была вучоба ў Ржэўскім сельгастэхнікуме Цвярской вобласці на агранамічным факультэце, які закончыў у 1984 г.

Анатоль Мікалаевіч Крэйдзіч

З 1984 па 1986 гг. служыў у войску ў гарадах Люберцы і Падольск Маскоўскай вобласці. Быў мастаком-афарміцелем. У 1986 г. паступіў у Беларускі дзяржаўны універсітэт на факультэт журналістыкі. У тым жа 1986 г. уладкаваўся на працу ў калгас «Светлы шлях» (в. Рудск) інструктарам па спорце і быў абраны сакратаром камітэта камсамола.

У 1987 г. прыняты на працу карэктарам іванаўскай райгазеты «Чырвоная звязда». Хутка быў пераведзены на пасаду карэспандэнта газеты. Затым – загадчык аддзела, рэдактар раённага радыё, зноў загадчык аддзела газеты.

Адначасова публікаваў свае творы — паэзію і прозу ў рэспубліканскай маладзёжнай газеце «Чырвоная змена», літаратурных часопісах. У 1994 г. убачыў свет у бібліятэчцы часопіса «Маладосць» празаічны зборнік «Права на ўсмешку».

У першай палове 1990-х гг. працу ў райгазеце сумяшчаў з працаю ў часопісе маладых літаратараў «Першацвет», у якім курыраваў Брэсцкую, Гомельскую і Гродзенскую вобласці, пасля быў пераведзены ў газету «Народная воля» на пасаду ўласнага карэспандэнта па Брэсцкай вобласці. У 1991 г. заснаваў і некаторы час рэдагаваў газету «Іванаўскі гандлёвы веснік».

У 1992 г. — атрымаў дыплом журналіста ў БДУ. З 1996 г. — уласны карэспандэнт рэспубліканскай маладзёжнай газеты «Чырвоная змена» па Брэсцкай вобласці і аглядальнік брэсцкай абласной газеты «Заря». У 2003 г. некаторы час папрацаваў намеснікам галоўнага рэдактара абласной газеты «Народная трыбуна» і зноў вярнуўся на ранейшае месца ў «Зарю».

У студзені 2006 г. абраны старшынёй Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі.

З 18 мая 2006 г. — рэдактар газеты «Заря над Бугом» Брэсцкага раёна.

З 1 лютага 2007 г. — вызвалены старшыня Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. Гэтую працу сумяшчае з працай літкансультанта, вядучага літстаронкі «Зараніца» і аднайменнага літаб’яднання абласной газеты «Заря».

З 2008 па 2016 гг. — галоўны рэдактар газеты «Чырвоная звязда» (цяпер «Янаўскі край») Іванаўскага раёна і па сумяшчальніцтве — старшня абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі.

З 2016 г. — намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі.

З 7 верасня 2017 г. прызначаны рэдактарам ДУ «Рэдакцыя ганцавіцкай раённай газеты «Савецкае Палессе».

Заслужаны журналіст Беларускага саюза журналістаў.

Are you sure want to unlock this post?
Unlock left : 0
Are you sure want to cancel subscription?