Анатоль Іванавіч Дзенісейка (пісьменнік-дакументаліст, публіцыст, краязнавец)
BE RU
Адрес: 225612, г. Дрогичин, ул. К. Маркса, 3, Беларусь
Тел/факс: 8-01644-5-95-69, 2-04-18; E-mail: drgcrb@brest.by

Анатоль Іванавіч Дзенісейка (пісьменнік-дакументаліст, публіцыст, краязнавец)

Назад

Анатоль Іванавіч Дзенісейка (пісьменнік-дакументаліст, публіцыст, краязнавец)

Анатоль Іванавіч Дзенісейка (пісьменнік-дакументаліст, публіцыст, краязнавец)

Анатоль Іванавіч Дзенісейка нарадзіўся 15 кастрычніка 1946 г. у в. Вулька-Антопальская Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці. Пасля заканчэння Антопальскай сярэдняй школы праходзіў тэрміновую службу ў Савецкай арміі (1965-1968). У 1973 г. скончыў юрыдычны факультэт Беларусскага дзяржаўнага універсітэта імя У.І. Леніна.

Анатоль Іванавіч Дзенісейка

Малады юрыст Анатоль Дзенісейка быў абраны народным суддзёю суда Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. У 1979 г. быў членам судовай калегіі па крымінальных справах Брэсцкага абласнога суда. Сутыкнуўшыся з праблемай вынясення смяротных прысудаў, добраахвотна пакінуў прэстыжную пасаду і перайшоў на пост пракурора Іванаўскага і Драгічынскага раёнаў, дзе служыў у 1980-2006 гг. У адстаўку пайшоў у званні палкоўніка юстыцыі.

У гады працы ў пракуратуры, літаратурная дзейнасць Анатоля Дзенісейкі не знаходзіла разумення ў кіраўніцтва. Аднак, былі надрукаваны ў газетах сотні яго артыкулаў на актуальныя тэмы, у тым ліку звязанныя з выбарамі ў Парламент і выбарамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Пасля выхаду на пенсію А.І. Дзенісейка з галавою акунуўся ў літаратурную дзейнасць. Былі падрыхтаваны да выдання больш дзесяці кніг, звязанных з гісторыяй роднага краю. Сябар літаратурных аб’яднанняў «Ясельда» (Іванава) і «Світанак» (Драгічын). У 2007 г. прыняты у Саюз пісьменнікаў Беларусі.

Кніга А.І. Дзенісейкі «Огдемер. Свет полесских звезд. Легенда мирового хоккея Уэйн Гретцки и другие» (2012) экспанавалася на ХХ Мiнскай міжнародной кніжнай выставе-кірмашы (2013), выкарыстоўвалася пры афармленні экспазіцыі, прысвечанай чэмпіянату свету па хакею ў Мінску (2014). Кнігі «Любовь в огне войны» (2015) і «Записки прокурора – седого полковника юстиции» (2016) намінаваліся на Нацыянальную літаратурную прэмію Рэспублікі Беларусь.

Актыўна ўдзельнічае ў рабоце па захаванні гісторыка-культурнай спадчыны. Па ініцыятыве Анатоля Іванавіча ў 1997 г. у г. Іванава усталяваны помнік мастаку і кампазітару ХIХ ст. Напалеону Ордзе.

У сакавіку 2000 г. у Вульцы-Антопальскай упершыню ў Беларусі закладзены парк у гонар 2000-годдзя Хрысціянства і сквер імя Крыжа Еўфрасінні Полацкай. Саджанцы былі асвечаны епіскапам Брэсцкім і Кобрынскім Іаанам. На абелісках ў парку і скверы выбіта імя таго, хто быў ініцыятарам пасадкі дрэў – А.І. Дзенісейкі.

Узнагароджаны медалём Еўфрасінні Полацкай (5 мая 2005 г.), Ганаровай граматай Саюза пісьменнікаў Беларусі (2016), граматай Патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта. Лаўрэат прэміі «Берасцейская зорка – 2002» у намінацыі «Культура». Носіць званне «Ганаровы партызан Піншчыны» (2004).

Are you sure want to unlock this post?
Unlock left : 0
Are you sure want to cancel subscription?