Алена Аляксандраўна Ігнацюк (паэтэса, літаратуразнаўца, культуролаг)
BE RU
Адрес: 225612, г. Дрогичин, ул. К. Маркса, 3, Беларусь
Тел/факс: 8-01644-5-95-69, 2-04-18; E-mail: drgcrb@brest.by

Алена Аляксандраўна Ігнацюк (паэтэса, літаратуразнаўца, культуролаг)

Назад

Алена Аляксандраўна Ігнацюк (паэтэса, літаратуразнаўца, культуролаг)

Алена Аляксандраўна Ігнацюк (паэтэса, літаратуразнаўца, культуролаг)

Алена Аляксандраўна

Алена Аляксандраўна Iгнацюк нарадзiлася 23 лютага 1962 г. у вёсцы Осаўцы Драгiчынскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і.

У 1983 г. Алена Ігнацюк скончыла фiлалагiчны факультэт Брэсцкага дзяржаўнага педагагiчнага iнстытута iмя А.С. Пушкiна. Працавала настаўнiцай у Белiнскай сярэдняй школе Драгiчынскага раёна, выкладчыкам у Брэсцкiм дзяржаўным унiверсiтэце iмя А.С. Пушкiна. З 1999 па 2004 гг. — старшы навуковы супрацоўнiк Нацыянальнага навукова-асветнага цэнтра iмя Ф. Скарыны (Мiнск). Цяпер выкладае культуралогiю i эстэтыку, дацэнт кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін у Палескiм дзяржаўным унiверсiтэце (Пiнск).

Даследчыца лiтаратуры, кандыдат фiлалагiчных навук (1999). Дысертацыю Алена Аляксандраўна напiсала на тэму «Колер, прастора i час у сучаснай беларускай паэзii (на прыкладзе творчасцi А. Разанава, Я. Сiпакова, Л. Дранько-Майсюка, Я. Янiшчыц, У. Арлова)». На фактычным матэрыяле паэзii беларускiх аўтараў паглыблена асэнсоўваецца прырода сiнтэтычнай (паэтычна-жывапiснай) вобразнасцi. Упершыню мастацтва слова iнтэрпрэтуецца ў форме выяўленча-жывапiсных малюнкаў, якiя адпавядаюць слоўным карцiнам, што сведчаць аб унiверсальнасцi мастацкай сiстэмы. Устаноўлена, што паэтычна-жывапiсны малюнак здольны набываць шматграннасць зместу, сiмвалiчнасць iншасказальнага гучання, несцi ў сабе глыбокi iдэйна-сэнсавы свет.

Алена Iгнацюк пачынала пiсаць вершы на рускай мове, потым яе вершаваная мова — толькi беларуская. Вершы друкавалiся ў часопiсах «Крынiца», «Бярозка», «Нёман», «Маладосць», «Беларусь», «Дзеяслоў», «Полымя», тыднёвiку «Лiтаратура і мастацтва» i iнш.

Метафарычнасць у адлюстраваннi суiснавання чалавека з прыродай, багаты свет фантазii, мастацкае адчуванне прасторы i часу, грунтоўная эстэтычная насычанасць, фiласофскае заглыбленне ў жыццёвыя калiзii вылучаюць удумную лiрыку Алены Iгнацюк.

А.А. Iгнацюк — сябра Саюза беларускiх пiсьменнiкаў з 2002 г., была прынята па рэкамендацыі Р. Барадуліна, Л. Галубовіча і М. Скоблы. Аўтар кнiг паэзii «Нота Ля» (2000) i «Летаргiя» (2006), «Будзе ўсё наадварот» (2016), шэрагу лiтаратуразнаўчых артыкулаў у часопiсах «Роднае слова», «Мастацтва».

У 2001-2005 гг. Алена Аляксандраўна была заснавальнікам пінскай штотыднёвай газеты для вольнага часу «Правінцыялка» (Провинциалка»). Разам з мужам, Аляксандрам Львовічам Ільіным, кандыдатам фізіка-матэматычным навук, краязнаўцам, напісала шэраг прац па гісторыі культуры Берасцейшчыны, падрыхтавала кнігу «Очерки истории культуры Пинщины (IX-нач. XX вв.)» (2013).

Are you sure want to unlock this post?
Unlock left : 0
Are you sure want to cancel subscription?