Гісторыя вёскі Лавы - Дрогичинская районная централизованная библиотечная система
Адрес: 225612, г. Дрогичин, ул. К. Маркса, 3, Беларусь
Тел/факс: 8-01644-5-95-69, 2-04-18; E-mail: drgcrb@brest.by

Гісторыя вёскі Лавы

Назад

Лавы — вёска ў Дзеткавіцкім с/С, у складзе СВК «Агра-Дзеткавічы». За 42 км на паўночны захад ад Драгічына, 152 км ад Брэста, 27 км ад чыгуначнай станцыі Гарадзец (на лініі Брэст-Гомель).

Паводле пісьмовых крыніц вядомы з XVI ст. як сяленне Драгічынскага павета ВКЛ. Паводле інвентару 1591 г. 16 дымоў, 9 валок зямлі і 10 валок незанятых.

3 1795 г. – Расійскай імперыі, у Кобрынскім павеце Слонімскай, з 1797 г. Літоўскай, з 1801 г. Гродзенскай губерняў. У 1858 г. вёска ў Іласкай воласці Кобрынскага павета, у складзе маёнтка Палюшын памешчыка Радзевіча, 101 рэвізская душа дзяржаўных сялян (разам з вёскамі Дубавая і Лавы). У 1905 г. стража Лавы, 5 жыхароў і хутар Лавы-Данкі, 34 жыхары. У 1921-39 гг. у складзе Польшчы, у Іласкай гміне Кобрынскага павета Палескага ваявоцтва. У 1921 г. 3 двары, 20 жыхароў. У 1930-я гг. 6 двароў. 3 1939 г. – у БССР. 3 15.01.1940 г. – у Антопальскім раёне Брэсцкай вобласці, з 12.10.1940 г. – у Дзеткавіцкім с/С, 49 жыхароў. У Вялікую Айчынную вайну ў ліпені 1944 г. вёска спалена нямецка-фашысцкімі захопнікамі, загінулі 3 жыхары вёскі, з іх 2 на фронце. 3 08.08.1959 г. у Драгічынскім раёне, 45 жыхароў. У 1970 г. 46 жыхароў; у 1995 г. 4 двары, 7 жыхароў.

У 2005 г. – 3 гаспадаркі, 6 жыхароў. У 2023 г. – 1 гаспадарка, 2 жыхара.

 

Are you sure want to unlock this post?
Unlock left : 0
Are you sure want to cancel subscription?