9 снежня споўнілася 130 гадоў з Дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча. З гэтай нагоды ў цэнтральнай раённай бібліятэцы для вучняў 9-х класаў СШ №1 г.Драгічына была праведзена літаратурна-паэтычная гадзіна “І плыве твой радок, і звініць тваё слова”. Асоба Максіма Багдановіча займае адметнае месца ў беларускай літаратуры і культуры. Выдатны паэт, бліскучы перакладчык, тонкі літаратурны крытык, глыбокі даследчык і тэарэтык літаратуры. Яго вершы займаюць адно з першых месцаў у рэйтынгу любімых з вывучаных на памяць яшчэ ў школе. Максім Багдановіч пражыў вельмі кароткае, але надзвычай плённае жыццё. Імпульсам да творчасці служыла для яго многае, у тым ліку і жанчыны. На вечарыне прагучалі вершы паэта, песні на яго вершы «Слуцкія ткачыхі», «Зорка Венера». Навучэнцы паглядзелі відэаролікі пра Максіма Багдановіча. Таксама да юбілею паэта, чыя спадчына ўвайшла ў залаты фонд беларускай літаратуры, была падрыхтавана кніжная выстава «Усё знікае, праходзіць як дым, светлы ж след будзе вечна жывым” на якой можна пазнаёміцца з творамі класіка беларускай літаратуры.
- Багдановіч, М. А. Слуцкія ткачыхі : [верш] / Максім Багдановіч ; [укладанне У. Гілепа, Т. Шэляговіч ; агульная рэдакцыя У. Гілепа ; уступнае слова П. Латушкі ; прадмова А. Бутэвіча ; мастак Ю. Хілько]. — Мінск : Беларускі фонд культуры, 2011. — 47 с.
- Багдановіч, М. А. Раманс : [верш] / Максім Багдановіч ; [укладанне У. Гілепа, Т. Шэляговіч ; агульная рэдакцыя У. Гілепа ; уступнае слова П. Латушкі ; прадмова А. Бутэвіча ; мастак Ю. Хілько]. — Мінск : Беларускі фонд культуры, 2011. — 47 с. + дадатак ([2] л. тэкста)
- Багдановіч, М. А. Пагоня : [верш] / Максім Багдановіч ; [укладанне У. Гілепа, Т. Шэляговіч ; агульная рэдакцыя У. Гілепа ; уступнае слова П. Латушкі ; прадмова А. Бутэвіча ; мастак Ю. Хілько]. — Мінск : Беларускі фонд культуры, 2011. — 47 с.
- Багдановіч, М. А. Вянок : кніжка выбраных вершаў / Максім Багдановiч. — Факсмільнае выданне. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2003. – 117
- Багдановіч, М. А. Маладыя гады : выбранае / Максім Багдановіч ; [укладанне, біяграфічная даведка Э. А. Золавай]. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2001. — 334, [1] с.. — (Беларуская паэзія ХХ стагоддзя) ББК 84(4Беи)5-5
- Багдановіч М. Цвяток радзімы васілька…:Вершы / Пер. З бел.- Мн.: Маст. Літ., 1992. – 159с.
- Багдановіч М. Поўны збор твораў. У 3 т. Т.3. Публіцыстыка, лісты, летапіс жыцця і творчасці. – Мн.: Навука і тэхніка, 1995.- 461с..
- Барсток М. М. Максім Багдановіч у школе. Выд. 2-ое, перапрац. і дап. Мн., “Нар.асвета” , 1974.
- Беларуская літаратура / склад. Ул. В. Адамчык, М. В. Адамчык. – Мн.: Сучасны літаратар, 2004. – 1008с.
- Богданович, А.Е. Я всю жизнь стремился к свету.В2 кн. Кн. 1. Мои воспоминания / Адам Богданович; сост.,авт. Предис. Александр Ващенко. – Минск : Літаратура і Мастацтва, 2012. — 544с.
- Зубараў Л.І. Максім Багдановіч. Мн.: Універсітэцкае, 1989.- 263с.
- Максім Багдановіч. Я не самотны… : успаміны, артыкулы, вершы, пераклады / [укладальнік В. Шніп ; мастак У. Свентахоўскі]. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2016. — 334, [1] с. 17 р. 17 к. ББК 83.3(4Бе). Максім Багдановіч : энцыклапедыя / [складальнікі: І. У. Саламевіч, М. В. Трус ; пад навуковай рэдакцыяй М. В. Труса]. — Мінск : Беларуская Энцыклапедыя, 2011. — 605 с.
- Максім Багдановіч. Пясняр чыстае красы : успаміны, артыкулы, прысвячэнні / уклад. Т.Шэляговіч. — Мінск : Мастацкая лiтаратура, 2011. — 350 с.. — (Жыццё знакамiтых людзей Беларусi)
- Максім Багдановіч: вядомы і невядомы : крытыка-архіўны зборнік / [укладанне і каментарыі Ц. В. Чарнякевіча ; прадмова і гласарый Ю. В. Пацюпы]. — Мінск : Літаратура і Мастацтва, 2011. — 388, [3] с.
- Навумовіч, У. А. Вабюліманс : эпісталярны раман / Уладзімір Навумовіч. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2019. — 268, [2] с. ББК 84(4Беи)-44
Часопісы
Беларуская думка № 11,2021г.
Беларуская мова і літаратура № 3,2012г.
Роднае слова № 11,2021г.