Паміж Ясельдай і Днепрабугам
Ёсць зямля, што так радуе нас,
Над якою буслы круг за кругам
З асалодаю бавяць свой час.
Ходзіць слава далёка,шырока
Пра драгічынскі нораў і лад,
Дык кружляйце, буслы, між аблокаў,
Над зямлёю легенд і балад.
17 ліпеня, Драгічын адзначыў 77-ю гадавіну вызвалення горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. І з гэтай нагоды, 16 ліпеня, супрацоўнікамі Драгічынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі, было праведзена літаратурна – музычнае свята «Жыві і квітней, мой горад родны!», для членаў Драгічынскай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства інвалідаў па зроку».
На працягу мерапрыемства гучалі ўрачыстыя словы ўшанавання подзвігу герояў, вершы, прысвечанныя роднаму гораду і патрыятычныя песні ў выкананні Марыі Чуніхінай і Васіля Салівончыка. Напрыканцы святочнага вечара прагучалі віншаванні з нагоды Дня горада Драгічына.