З 13 па 20 лістапада ў раённай дзіцячай бібліятэцы дзейнічае кніжная выстава «Кніга родная, беларуская», прысвечаная Тыдню беларускай кнігі.
З мэтай выхавання пачуцця павагі і любові да роднай мовы, беларускай кнігі і сваёй Айчыны ў раённай дзіцячай бібліятэцы дзейнічае кніжная выстава «Кніга родная, беларуская». На выставе прадстаўлены кнігі аб жыцці і творчасці Я. Коласа, Я. Купалы, М. Багдановіча, В. Быкава, М. Танка, кнігі сучасных беларускіх пісьменнікаў, беларускія казкі, а таксама пазнавальная літаратура.