З 4 па 11 лістапада ў чытальнай зале цэнтральнай раённай бібліятэкі дзейнічала кніжная выстава «Быў. Ёсць. Застанецца», прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння У. Караткевіча.Уладзімір Караткевіч адзін з рэдкіх і дзіўных рамантыкаў нашага прагматычнага часу, быў яшчэ пры жыцці прызнаны класікам сучаснай беларускай літаратуры. Як у жыцці, так і ў літаратуры быў рыцарам сумлення і свабоды, высакародным рыцарам духу.
На кніжнай выставе былі прадстаўлены аповесці, раманы, вершы, якія кожным радком дыхаюць гісторыяй. Прыхільнікі яго творчасці змаглі пазнаёміцца з класікай аўтара: «Каласы пад сярпом тваім», «Дзікае паляванне караля Стаха» і іншымі празаічнымі творамі, а таксама паэтычнымі зборнікамі. Матэрыялы выставы пазнаёмілі чытачоў з жыццём і багатай творчай спадчынай Уладзіміра Караткевіча. Выставу дапаўнялі цікавыя старонкі біяграфіі, водгукі сяброў і калег пісьменніка аб яго творчасці, партрэты аўтара, фотадакументы.