Адрес: 225612, г. Дрогичин, ул. К. Маркса, 3, Беларусь
Тел.: 8-01644-3-12-24, 3-14-19; E-mail: drgcrb@brest.by
Директор: Володкевич Марина Павловна

Мы рады приветствовать Вас на сайте ГУК "Дрогичинская районная централизованная библиотечная система".
Здесь Вы найдете информацию о наших библиотеках,
фондах, услугах и мероприятиях.
Надеемся, что наша работа будет для Вас полезной.

 

   

           
   
 
 
Праздники Беларуси    Необычные праздники 
24.01 – Философский стол «Жизнь это…»

24 января в центральной районной библиотеке пройдёт философский стол «Жизнь это…»

Свята кнігі “І застанецца вечным слова”

   

1 верасня ў цэнтральнай раённай бібліятэцы адбылося Свята кнігі “І застанецца вечным слова”, прысвечанае Дню беларускага пісьменства, Дню ведаў, Году Малой Радзімы.

Першага верасня для старшакласнікаў США№1 прайшло свята кнігі “І застанецца вечным слова”. Галоўная мэта свята, зрабіць завочнае падарожжа па родным краі, сустрэцца з таямніцамі і цудамі беларускай зямлі, аддаць дань пашаны роднай мове, багатай спадчыне, якую нам пакінулі нашы продкі. 

Кірыла Тураўскі і Еўфрасіння Полацкая, Францыск Скарына, Якуб Колас, Янка Купала, Уладзімір Караткевіч праклалі дарогу да беларускага слова.

У час свята гучалі вершы, урыўкі з драматычных твораў і песні беларускіх пісьменнікаў і кампазітараў.

На нашу Драгічынскую зямлю завітаў Год Малой Радзімы, таму адна з старонак свята была прысвечана нашай Драгічыншчыне. Вучні пазнаеміліся з творчасцю паэтаў-землякоў Міколы Трафімчука, Міколы Панасюка, Уладзіміра Сітухі і многіх іншых. Менавіта, яны сваёй творчасцю сцвярджаюць, што з маленькай вёсачкі, з нашай палескай глыбынкі бярэ выток і бруяе беларуская мова, роднае слова.

Количество посетителей в этом месяце: 6992