Адрес: 225612, г. Дрогичин, ул. К. Маркса, 3, Беларусь
Тел/факс: 8-01644-3-14-19, 2-04-18; E-mail: drgcrb@brest.by
Директор: Гречко Ольга Михайловна

Мы рады приветствовать Вас на сайте ГУК "Дрогичинская районная централизованная библиотечная система".
Здесь Вы найдете информацию о наших библиотеках,
фондах, услугах и мероприятиях.
Надеемся, что наша работа будет для Вас полезной.

 
 

                

  

 

Праздники Беларуси    Необычные праздники 

Кніжная выстава «Быў. Ёсць. Застанецца»

  З 4 па 11 лістапада ў чытальнай зале цэнтральнай раённай бібліятэкі дзейнічала кніжная выстава «Быў. Ёсць. Застанецца», прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння У. Караткевіча. 

Уладзімір Караткевіч адзін з рэдкіх і дзіўных рамантыкаў нашага прагматычнага часу, быў яшчэ пры жыцці прызнаны класікам сучаснай беларускай літаратуры. Як у жыцці, так і ў літаратуры быў рыцарам сумлення і свабоды, высакародным рыцарам духу.
На кніжнай выставе былі прадстаўлены аповесці, раманы, вершы, якія кожным радком дыхаюць гісторыяй. Прыхільнікі яго творчасці змаглі пазнаёміцца з класікай аўтара: «Каласы пад сярпом тваім», «Дзікае паляванне караля Стаха» і іншымі празаічнымі творамі, а таксама паэтычнымі зборнікамі. Матэрыялы выставы пазнаёмілі чытачоў з жыццём і багатай творчай спадчынай Уладзіміра Караткевіча. Выставу дапаўнялі цікавыя старонкі біяграфіі, водгукі сяброў і калег пісьменніка аб яго творчасці, партрэты аўтара, фотадакументы.

 

Количество посетителей в этом месяце: 10612